Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Apr 2023

Лукашэнка прапануе Данецку дапамогу Беларусі ў аднаўленні і нармалізацыі жыцця людзей

Лукашэнка прапануе Данецку дапамогу Беларусі ў аднаўленні і нармалізацыі жыцця людзей

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Данецку дапамогу Беларусі ў аднаўленні і нармалізацыі жыцця людзей. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з часова выконваючым абавязкі кіраўніка ДНР Дзянісам Пушыліным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што ва ўмовах ваенных дзеянняў, якія працягваюцца, абстрэлаў мясцовым людзям жыць цяжкавата. "І ў гэтай сітуацыі што Беларусь можа зрабіць для Данецка, чым мы можам дапамагчы?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Работы наперадзе вельмі шмат. Трэба аднаўляцца. Трэба прамысловыя прадпрыемствы адраджаць, сельскую гаспадарку. У рэшце рэшт, людзі там жыць будуць. Гэта 100 працэнтаў. І карміць людзей жа трэба. Таму мы гатовы аказаць адпаведную дапамогу і падтрымку для таго, каб не чужыя нам людзі там нарэшце перасталі пакутаваць. Таму я чакаю такой адкрытай ад вас размовы. Давайце падзелімся меркаваннямі", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі