Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Ліс 2015

Лукашэнка прапануе Аліеву абмеркаваць новыя ідэі і напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана

Лукашэнка прапануе Аліеву абмеркаваць новыя ідэі і напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана

30 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву з улікам крызісных з'яў у сусветнай эканоміцы акцэнтаваць увагу на новых ідэях і напрамках узаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх краін. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 28 лістапада на перагаворах у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем заўважыў, што ў цяперашняй няпростай абстаноўцы Беларусь і Азербайджан не дапусцілі прыкметнага зніжэння ўзаемнага тавараабароту.

Лукашэнка прапануе Аліеву абмеркаваць новыя ідэі і напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана"Тым не менш час патрабуе ад нас хуткіх, эфектыўных рашэнняў для нарошчвання эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку і на рынках трэціх краін", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі прапанаваў таксама разгледзець з удзелам дзелавых колаў Азербайджана кааператыўныя магчымасці ў галіне нафтахіміі, энергетыкі, сельскай гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што істотныя рэзервы ёсць у развіцці сустрэчных паставак тытуню і цыгарэт. Паводле яго слоў, такія адносіны трэба ствараць на доўгатэрміновай аснове.

Лукашэнка прапануе Аліеву абмеркаваць новыя ідэі і напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і АзербайджанаНа думку беларускага лідара, асаблівую актуальнасць у сучасным свеце мае сфера інфармацыйных тэхналогій і абароны інфармацыі. Ён лічыць неабходным прадаўжаць працаваць над пошукам сумесных праектаў у гэтай галіне.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што гэта сустрэча на вышэйшым узроўні надасць дадатковы імпульс працэсу развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, напоўніць яго новым канкрэтным зместам.

"Азербайджан быў і застаецца надзейным сябрам і партнёрам Беларусі, - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы высока цэнім нашу дружбу і гатовы гэтак жа шчыра і адкрыта садзейнічаць пашырэнню вашых інтарэсаў у Еўразійскім эканамічным саюзе, калі вам гэта будзе выгадна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі