Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Врс 2026

Лукашэнка прапанаваў кампаніям Патаніна больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю

Лукашэнка прапанаваў кампаніям Патаніна больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мінску прапанаваў расійскаму бізнесмену Уладзіміру Патаніну, кіраўніку кампаній "Інтэррос" і "Нарнікель", больш цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Улічваючы, што "Інтэррос" - гэта не толькі "Нарыльскі нікель", гэта шматгаліновая структура, у нас ёсць аб чым весці размову. Думаю, што ёсць судакрананне многіх інтарэсаў. І я прасіў нашага прэм'ер-міністра, каб ён дэталёва вам давёў асноўныя напрамкі развіцця Беларусі і тыя кропкі, дзе мы можам супрацоўнічаць, - сказаў Прэзідэнт. - Мы адкрыты для супрацоўніцтва. І хацелі б, каб ваша кампанія  (паспяховая кампанія, нават у гэты складаны час) супрацоўнічала з Беларуссю".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Уладзімір Патанін - чалавек, дасведчаны ў многіх пытаннях, і ў тым ліку сам цудоўна ведае напрамкі, па якіх можна развіваць супрацоўніцтва: "Кар'ерныя самазвалы. Дзіўна для мяне, аказалася, і шыны цікавяць - нашай "Белшыны" вытворчасць. І агульныя праекты па абслугоўванні і стварэнні новай тэхнікі ў Краснаярскім краі - гэта таксама цікавы для нас, перспектыўны праект. Вы шматгаліновік у сваёй структуры - там ёсць і гуманітарны напрамак, і IT-сфера. Нешта мы ўмеем рабіць у Беларусі. Вы таксама выдатна ведаеце, што мы можам рабіць".

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што Уладзімір Патанін мае і беларускія карані: "Мы ж землякі па сваіх каранях. Дзядуля ў вас з Магілёўшчыны".

"Я на чвэрць беларус. Так, ён сапраўдны селянін быў. Карані ёсць", - пацвердзіў Уладзімір Патанін.

"Усё да таго, каб вы звярнулі ўвагу на Беларусь і мы больш цесна з вамі ў гэтым плане супрацоўнічалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, БЕЛАЗ і "Нарнікель" напярэдадні падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Мэта - аб'яднанне намаганняў па развіцці навуковага і тэхналагічнага патэнцыялу для стварэння горнай тэхнікі новага пакалення, укаранення беспілотных тэхналогій для горнай здабычы і іншых інавацый. Прадугледжваецца стварэнне сумеснага прадпрыемства для рэалізацыі гэтых планаў, а таксама прадпрыемства з паўнапрофільнай рамонтнай базай з мэтай развіцця вытворчасці, рамонту і абслугоўвання падземнай горнай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі