Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Feb 2018

Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у галасаванні на ўчастку нумар 1 Вяснянскай выбарчай акругі нумар 39 Цэнтральнага раёна Мінска, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

Усяго на выбарах трэба будзе выбраць 1309 мясцовых Саветаў (18 тыс. 111 дэпутатаў). Для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 22 тыс. 289 кандыдатаў у дэпутаты. У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў мясцовыя Саветы палітычныя партыі праявілі сябе больш актыўна.

З ліку зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты жанчыны складаюць 49,1 працэнта, грамадзяне да 30 гадоў - 5,3 працэнта, дэпутаты дзеючага склікання - 46,5 працэнта. Сярод сацыяльных груп, як і раней, найбольш шырока прадстаўлены работнікі адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, дзяржаўных органаў, прамысловасці, транспарту, будаўніцтва.

У параўнанні з папярэднімі выбарамі колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы фактычна не змянілася, а сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу нязначна павялічылася. Традыцыйна самы вялікі конкурс зафіксаваны ў сталіцы: на адно месца ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў - 4,4 чалавека. Пры гэтым у абласныя Саветы дэпутатаў - 2,3 чалавека, раённыя - 1,3, сельскія - 1,2 і пасялковыя - 1,1.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі