Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Врс 2025

Лукашэнка пра сакрэт паспяховага лідара: я бязмерна паважаю і люблю свой народ, працую, а не ўладару

Лукашэнка пра сакрэт паспяховага лідара: я бязмерна паважаю і люблю свой народ, працую, а не ўладару
Фота з архiва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму часопісу "Разведчик" адказаў на пытанне, у чым сакрэт яго шматгадовай паспяховай дзейнасці на пасадзе кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першае пытанне беларускаму лідару датычылася яго каласальнага вопыту дзяржаўнага кіравання, набытага ў надзвычай складаную гістарычную эпоху, і ўмення ўвесь гэты перыяд паспяхова весці краіну па "беларускім шляху", як ён назваў яго ў сваёй інаўгурацыйнай прамове. Прэзідэнта спыталі пра сакрэт поспеху і найбольш каштоўныя ўрокі дзяржаўнага будаўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым згадаў сказаную ім некалі фразу "прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца" і растлумачыў, які сэнс укладваў у гэтыя словы. "Гэта не пра вышэйшыя сілы і наканаванне. Я рэаліст і прагматык. Размова пра тое, як у чалавеку па меры сталення, паступова, "ад жыцця, ад зямлі" зараджаецца ўсвядомленая любоў да краіны, свайго народа, гатоўнасць у цяжкі для дзяржавы момант узяць на сябе адказнасць і зрабіць усё, каб апраўдаць давер суайчыннікаў. Гэта пра ўстанаўленне асаблівай сувязі са сваім народам. Пра адказнасць за прынятыя палітычныя рашэнні і вельмі цяжкую работу - без аглядкі на ўсё", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў: "Я бязмерна паважаю і люблю сваіх людзей, сваю краіну. І для мяне самае страшнае - падвесці народ, які ў мяне паверыў. 30 гадоў таму я пакляўся, што буду ім служыць сумленна. Гэта і раблю. Працую, а не ўладару. Як бы ні было складана".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што самыя лёсавызначальныя для краіны рашэнні ў Беларусі прымаюць з удзелам меркавання людзей і іх інтарэсаў, праз рэферэндумы. "Я прывык ва ўсім спадзявацца і абапірацца на народ. І глыбока перакананы, што толькі ён мае права вырашаць свой лёс. У гэтым сутнасць старажытнай славянскай традыцыі нашага народаўладдзя з часоў веча", - заявіў Прэзідэнт.

Галоўная ідэя, з якой Аляксандр Лукашэнка, паводле яго слоў, некалі прыйшоў у вялікую палітыку, - захаваць пераемнасць. "Былі ўнутраная ўпэўненасць у правільнасці гэтага курсу і запатрабаванне грамадства. Таму была падтрымка, - адзначыў ён. - Народ разумеў: у нас ёсць свая дзяржава, і калі яе па-здрадніцку загубім, давядзецца пачынаць спачатку".

"Такая вось жыццёвая формула поспеху: хочаш расці, рухацца наперад - улічвай волю народа і не ламай выбудаваную папярэднімі пакаленнямі апору, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы ведаем, як жылі нашы продкі, калі падпарадкоўваліся законам і інтарэсам іншых дзяржаў. Ведаем, як пачало мяняцца жыццё беларусаў у савецкі перыяд. Таму ў 90-я нават размовы быць не магло аб тым, каб патэнцыял, створаны ў БССР, аддаць замежным багачам-алігархам. Ні за якія грошы. Людзі не зразумелі б і не дазволілі б гэта зрабіць".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што заўсёды імкнуўся зрабіць так, каб беларусы былі шчаслівыя на роднай зямлі, каб самі кіравалі ўласным лёсам і краінай. "І няхай мы сёння жывём небагата, але годна. Мы жывём на сваёй зямлі, ведаем, як жыць і што рабіць зыходзячы з рэсурсаў, якія маем", - канстатаваў ён.

"Галоўнае, мы жывём у мірнай, спакойнай і бяспечнай краіне, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Паверце, калі не будзе міру, калі ў краіне пачнуць страляць і ўзрываць, - ужо нічога не трэба: ні работы, ні зарплаты... Вось чаму я не перастаю паўтараць: лепш ваяваць у полі, на заводзе і ферме, чым у акопах".

Менавіта таму, як перакананы кіраўнік дзяржавы, беларусам нельга расслабляцца і самазаспакойвацца. Калі працаваць і захоўваць адзінства, можна дасягнуць многага. "Як будзем працаваць, так і будзем жыць. Галоўнае, каб у міры і згодзе, - падкрэсліў беларускі лідар. - За гэты шлях мільёны нашых суайчыннікаў у мінулым аддалі жыцці. За гэты шлях беларусы аддалі свае галасы 30 гадоў таму і галасуюць сёння. Я верны яму і буду ісці па ім да канца, каб захаваць суверэнную і незалежную Беларусь".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі