Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Крс 2023

Лукашэнка пра місію ТІБО: пашырэнне і ўкараненне самага лепшага і перадавога

Лукашэнка пра місію ТІБО: пашырэнне і ўкараненне самага лепшага і перадавога
Фота з архiва

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХІХ Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIБO-2023. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэты грандыёзны форум ствараўся як штогадовая адкрытая пляцоўка для абмену вопытам і дэманстрацыі дасягненняў у тэлекамунікацыйных, банкаўскіх, інфармацыйных тэхналогіях. Місія TIБO простая і высакародная: пашырэнне і ўкараненне ў Беларусі самага лепшага і перадавога", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне сфарміраваны моцны блок галіновых IT-праектаў, мэта якіх - поўнамаштабная інфарматызацыя і лічбавая трансфармацыя ўсіх галін эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання, а таксама нарошчванне экспартнага патэнцыялу ў гэтым перспектыўным напрамку.

"Упэўнены, актыўны прафесійны дыялог і экспертны абмен думкамі і ў далейшым будуць садзейнічаць паспяховай рэалізацыі новых праектаў і пашырэнню супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і партнёрамі для практычнага вырашэння самых складаных задач", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам ТІБО-2023 цікавых сустрэч, выгадных кантрактаў і ўдачы на выбраным шляху.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі