У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Ліс 2017

Лукашэнка пра атмасферу саміту АДКБ: адкрытая і прынцыповая размова самых блізкіх у гэтым свеце дзяржаў

Лукашэнка пра атмасферу саміту АДКБ: адкрытая і прынцыповая размова самых блізкіх у гэтым свеце дзяржаў

30 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Перагаворы на саміце АДКБ у Мінску праходзілі ў адкрытым і прынцыповым ключы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта сапраўды была адкрытая і прынцыповая размова самых блізкіх у гэтым свеце дзяржаў. Больш блізкіх і родных, чым тыя, хто сядзяць за гэтым сталом, на жаль, у нас няма. А, можа, і на шчасце", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"У вузкім складзе ў канструктыўным, даверным, адкрытым ключы мы абмеркавалі тэндэнцыі развіцця міжнароднай абстаноўкі і яе ўплыў на сітуацыю ў зоне адказнасці нашай арганізацыі. Мы абмяняліся думкамі аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца для забеспячэння калектыўнай бяспекі", - расказаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён з задавальненнем адзначыў агульнасць поглядаў бакоў адносна сучасных пагроз, з якімі сутыкаюцца дзяржавы - члены АДКБ, эфектыўнасці выбранай стратэгіі па іх мінімізацыі.

"Нашымі сумеснымі намаганнямі вялася і вядзецца планамерная работа, накіраваная на павышэнне міжнароднага аўтарытэту АДКБ, пашырэнне кола яе прыхільнікаў, развіваюцца найбольш важныя формы знешнепалітычнай каардынацыі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у фармаце арганізацыі ўдалося дасягнуць канцэптуальнага замацавання адзіных падыходаў да забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, прывесці ў адпаведнасць з перадавымі тэхнічнымі патрабаваннямі базавыя элементы сістэмы крызіснага рэагавання. Канкрэтныя захады зроблены на шляху фарміравання ўмоў для выкарыстання міратворчага патэнцыялу.

Акрамя таго, падрыхтавана аснова нарматыўнага афармлення партнёрства ў фармаце АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі.

"У цэлым у юбілейны для арганізацыі 2017 год зроблена нямала. Упэўнены, што далейшыя сумесныя дзеянні па ўмацаванні АДКБ захаваюць устойлівы, паступальны і дынамічны характар. Неабходна, каб гэта работа знаходзілася ў полі зроку грамадскасці як нашых, так і замежных дзяржаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Беларускі бок разлічвае, што з пераходам старшынства ў АДКБ да Казахстана ўсе раней вылучаныя ініцыятывы будуць дапаўняцца і атрымаюць творчае развіццё.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс