Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Чэр 2020

Лукашэнка: подзвіг воінаў Брэсцкай крэпасці стаў першым крокам на шляху да Перамогі

Лукашэнка: подзвіг воінаў Брэсцкай крэпасці стаў першым крокам на шляху да Перамогі

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Подзвіг воінаў Брэсцкай крэпасці стаў першым крокам савецкага народа на шляху да Перамогі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Брэсцкай крэпасці на мерапрыемстве, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння ў Беларусі і іншых краінах успамінаюць трагічную дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны, яе першых ахвяр і першых герояў.

Гаворачы аб пачатку вайны, Прэзідэнт нагадаў, што мірныя жыхары прыгранічча і савецкія воіны сустрэлі раніцу 22 чэрвеня 1941 года пад грукат снарадаў і свіст куль, але павялі сябе смела і самааддана, а таму ўвайшлі ў гісторыю як сапраўдныя патрыёты, якія стаялі насмерць за родную зямлю.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на захоп Брэсцкай крэпасці фашысты планавалі патраціць не больш як восем гадзін, але яе гарнізон трымаўся амаль месяц. "Гэта даўжэй, чым процістаялі Гітлеру дагэтуль заняволеныя краіны, - звярнуў увагу беларускі лідар. - А пры ўзяцці цытадэлі праціўнік страціў у тры разы больш салдат і афіцэраў, чым за ўсю польскую кампанію. Нямецкаму камандаванню ўжо вечарам 22 чэрвеня прыйшлося аддаць загад аб спыненні штурму. І гэта стала першым адступленнем абсалютна непераможнай да таго дня арміі".

У Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта, заўсёды будуць памятаць аб подзвігу тых, хто абараняў Брэсцкую крэпасць. "Таму што ў іх - веліч і сіла духу людзей, якія не скарыліся, - падкрэсліў ён. - Менавіта тады, калі не здаючыся паміралі апошнія абаронцы крэпасці, вораг быў пераможаны псіхалагічна. І гэта быў першы крок савецкага народа на шляху да вялікай Перамогі новага часу".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Брэсцкая крэпасць стала неадольнай перашкодай для фашыстаў, якія так і не дайшлі да Масквы за шэсць тыдняў, як планавалі. "І ў той дзень захопнікі паўтарылі незасвоены гістарычны ўрок: народ, які жыве на гэтых землях, аддасць жыццё, але не стане рабом. Вельмі сугучна з нашым часам. Тут змагаліся прадстаўнікі больш як трыццаці нацыянальнасцей. І ўсе яны выканалі свой свяшчэнны абавязак. Яны абаранялі сваю Радзіму, хоць нарадзіліся за тысячы кіламетраў ад Брэста", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што подзвіг Брэсцкага гарнізона стаў сімвалам нязломнасці брацкіх народаў і агульным здабыткам былых рэспублік Савецкага Саюза. "Але, на жаль, не ўсе грамадзяне гэтых цяпер ужо незалежных дзяржаў бачаць сябе наследнікамі той гераічнай гісторыі. Вельмі шкада, - заўважыў Прэзідэнт. - У нашчадкаў здраднікаў свая праўда і свая перамога, якую яны сёння маюць намер атрымаць перш за ўсё на ідэалагічным фронце. Тым, хто прайграў, патрэбны рэванш. Іх ініцыятывы ўжо сталі часткай дзяржаўнай палітыкі асобных краін. Але я глыбока перакананы, што народная памяць пераможа і ў нашы дні".

Кожны год, паводле яго слоў, гэта пацвярджае свята 9 Мая. "Мы бачым, як нават у тых краінах, дзе Дзень Перамогі забаронены, людзі нясуць кветкі да помнікаў савецкім воінам і бясстрашна прадаўжаюць адзначаць гэта свята. Таму што памяць аб героях, якія выратавалі многія краіны ад рабства і генацыду, - гэта тое, што ляжыць у аснове нацыянальнай гордасці ўсіх, хто з'яўляецца і лічыць сябе наследнікамі пераможцаў, Перамогі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на важнасці захавання памяці аб падзеях вайны, каб такое ў гісторыі больш не паўтарылася. "Як толькі мы гэта забудзем, мы зноў акунёмся ў хаос, дэстабілізуем краіну, мы выклічам новую вайну. Вось таму  мы сёння раніцай прыйшлі сюды - каб ніколі не паўтарылася тое, што было тут, - сказаў ён. - Гэта не проста радавы рытуал. Гэта памяць, для таго каб мы з вамі, нашы дзеці ніколі не сутыкнуліся з такімі праблемамі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі