Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Май 2023

Лукашэнка: Першамай аб'ядноўвае ўсіх, хто працуе на карысць Радзімы

Лукашэнка: Першамай аб'ядноўвае ўсіх, хто працуе на карысць Радзімы
Фота з архiва

1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Стаўшы сапраўды народным, Першамай аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Добрасумленнае і адказнае стаўленне да справы дало магчымасць беларусам выстаяць у самыя складаныя перыяды гісторыі і пабудаваць незалежную дзяржаву. Служэнне агульнай мэце заўсёды было і застаецца крытэрыем поспеху і прызнання на нашай зямлі. Ствараючы і рэалізуючы задумы і мары, мы надаём жыццю сэнс, асабістымі поспехамі і дасягненнямі прымнажаем нацыянальны здабытак".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб кожны чалавек знайшоў сваё прызванне, якое прыносіла б радасць новых адкрыццяў і самарэалізацыі. Прэзідэнт падзякаваў прадстаўнікам усіх прафесій за штодзённыя працоўныя подзвігі, майстэрства і пастаяннае імкненне да развіцця.

"Міру і дабра вам! З Першамаем!" - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са Святам працы

Паважаныя суайчыннікі!

Прыміце віншаванні са Святам працы!

Стаўшы сапраўды народным, Першамай аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы.

Добрасумленнае і адказнае стаўленне да справы дало магчымасць беларусам выстаяць у самыя складаныя перыяды гісторыі і пабудаваць незалежную дзяржаву. Служэнне агульнай мэце заўсёды было і застаецца крытэрыем поспеху і прызнання на нашай зямлі.

Ствараючы і рэалізуючы задумы і мары, мы надаём жыццю сэнс, асабістымі поспехамі і дасягненнямі прымнажаем нацыянальны здабытак.

Шчыра жадаю, каб кожны чалавек знайшоў сваё прызванне, якое прыносіла б радасць новых адкрыццяў і самарэалізацыі. Дзякую прадстаўнікам усіх прафесій за штодзённыя працоўныя подзвігі, майстэрства і пастаяннае імкненне да развіцця.

Міру і дабра вам! З Першамаем!

Аляксандр Лукашэнка

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі