Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Крс 2021

Лукашэнка: перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ні адна пандэмія

Лукашэнка: перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ні адна пандэмія

14 красавіка, Баку /Кар. БЕЛТА/. Перашкодзіць супрацоўніцтву Беларусі і Азербайджана не можа ні адна пандэмія. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, наша сустрэча ў нейкай ступені прагучыць рэфрэнам на фоне гэтых усіх падзей: пандэміі і іншага. Але сапраўдныя сябры не адкладваюць на доўгі час тыя мерапрыемствы, якія трэба правесці своечасова. Перашкодзіць гэтаму не можа ні адна пандэмія", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што краіны дыверсіфікавалі свае адносіны ў палітыцы і эканоміцы і "яны абсалютна нічым не абцяжараны". "Мы нікому не перашкаджаем і нам ніхто стараецца не перашкаджаць. Таму што калі ты хочаш нешта зрабіць, то цяжка гэтаму перашкодзіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам наблізіўся да паўмільярда долараў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта добры вынік з пункту гледжання дынамікі.

"Што датычыцца нашых палітычных адносін, цяжка сказаць, чаго нам не хапае. У нас бліскучыя адносіны. І я гэтым заўсёды ганаруся. Мы аднавілі самыя цёплыя адносіны з часоў Савецкага Саюза па ўсіх напрамках", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў падтрымку з боку Беларусі ў аднаўленні закранутых нядаўнім канфліктам тэрыторый. "Мы ўчора аб гэтым вельмі доўга гаварылі. Я вельмі рады, што вы як сапраўдны сябар беларускага народа разумееце, што наперадзе ой колькі яшчэ работы. Цяжкай работы, мірнай работы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - І вы павінны ведаць, што ў Беларусі - вашы надзейныя сябры. Нашы магчымасці вы ведаеце. Мы сёння з міністрамі, спецыялістамі яшчэ раз абмяркуем. Калі мы дамовімся (у нас заўсёды так было), мы заўсёды рэалізуем нашы дамоўленасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі