Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Снж 2018

Лукашэнка павіншаваў калектыў БЕЛТА са 100-годдзем агенцтва

Лукашэнка павіншаваў калектыў БЕЛТА са 100-годдзем агенцтва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" са 100-годдзем агенцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прайшоўшы вялікую жыццёвую школу разам з краінай, БЕЛТА стала моцнай і аўтарытэтнай медыяструктурай. Беларускае тэлеграфнае агенцтва з'яўляецца аператыўнай і дакладнай крыніцай навін пра падзеі ў Беларусі і свеце і па праву ўваходзіць у лік вядучых айчынных СМІ", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з'яднаная каманда агенцтва гэта высокапрафесійныя, таленавітыя і ініцыятыўныя людзі, адданыя лепшым традыцыям беларускай журналістыкі. А брэнд БЕЛТА выклікае заслужаную павагу і давер сярод шматлікіх замежных партнёраў, сумесна з якімі сёння паспяхова рэалізуюцца яркія медыяпраекты, ажыццяўляецца актыўны абмен перадавымі тэхналогіямі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву агенцтва невычэрпнага натхнення, новых дасягненняў і нязменных лідарскіх пазіцый у інфармацыйнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі