У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Стд 2016

Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі і рашучасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы

Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі і рашучасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы22 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі, але разам з тым заяўляе аб рашучасці ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў. Увагу на гэтым ён акцэнтаваў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі па пытанні разгляду Ваеннай дактрыны Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы можам публічна пацвердзіць нашу міралюбівую палітыку і адсутнасць варожасці да іншых дзяржаў. Разам з тым заявіць аб рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. У тым ліку, калі спатрэбіцца, з прымяненнем усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы, - сказаў беларускі лідар. - Гэта значыць нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддадзім. Гэта не намі прыдумана".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што прамая ваенная пагроза Беларусі адсутнічае. "На першы план выйшлі выклікі іншага характару. Аднак, як гаворыць народная мудрасць, "порах трэба трымаць сухім". І гэта мудрасць захоўвае сваю актуальнасць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што новая Ваенная дактрына вызначае погляды беларускай дзяржавы на забеспячэнне ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны. Ён нагадаў, што з моманту зацвярджэння дзеючай дактрыны прайшло паўтара дзясятка гадоў і за гэты перыяд абстаноўка ў свеце і вакол Беларусі кардынальна змянілася. У прыватнасці, абвастрыліся супярэчнасці сусветных і рэгіянальных цэнтраў сілы ў барацьбе за перадзел сфер уплыву і імкненне адстойваць свае геапалітычныя інтарэсы рознымі спосабамі.

Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі і рашучасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы"Актыўнае выкарыстанне механізмаў "каляровых рэвалюцый" для звяржэння законнай улады прывяло да павелічэння колькасці ўзброеных канфліктаў. Пры гэтым усё часцей дасягненне палітычных мэт адбываецца шляхам падрыву дзяржавы знутры", - адзначыў беларускі лідар.

"У стан хаосу ўведзены Ірак, Лівія, Емен, прадаўжаецца кровапраліцце ў Сірыі. Да гэтага часу не ўдалося нармалізаваць абстаноўку ва Украіне. Шэраг "гарачых кропак" знаходзіцца ў "замарожаным" стане і можа ўспыхнуць у любы момант", - канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што тэрарызм захліснуў увесь свет, ад еўрапейскага кантынента да Злучаных Штатаў Амерыкі, а паток бежанцаў, якія бягуць ад вайны, актыўна накіроўваецца ў Еўропу.

"Узмацніліся супярэчнасці паміж Расійскай Федэрацыяй і дзяржавамі - членамі НАТА, калі не сказаць больш. І паміж імі апынуліся мы, як паміж молатам і кавадлам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі і рашучасць адстойваць нацыянальныя інтарэсыЁн падкрэсліў, што захоўваецца пагроза глабальнай і рэгіянальнай бяспецы, пры гэтым далейшая эскалацыя абстаноўкі можа мець непапраўныя наступствы як для Еўропы, так і ўсяго чалавецтва.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ўзніклі новыя з'явы, якія патрабуюць адэкватнага рэагавання. Так, на змену традыцыйным формам вайны прыйшлі іншыя, у тым ліку так званыя гібрыдныя. У іх значна павысілася роля інфармацыйных рычагоў уплыву на фарміраванне грамадскай думкі ў той або іншай дзяржаве.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аналіз сучаснай абстаноўкі вымушае скарэкціраваць падыходы да комплекснага забеспячэння нацыянальнай бяспекі, у тым ліку ў ваеннай сферы. Ён адзначыў, што ў мінулым годзе была пастаўлена задача міністру абароны вывучыць усе варыянты сілавога рэагавання на сучасныя пагрозы з улікам доўгатэрміновага прагнозу, адлюстраваўшы гэта ў новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны, што і было выканана.

Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку Беларусі і рашучасць адстойваць нацыянальныя інтарэсыАляксандр Лукашэнка прапанаваў членам Савета бяспекі абмеркаваць, наколькі ўлічаны змяненні форм і спосабаў вядзення ўзброенай барацьбы ў дакуменце, як ацэнена з пункту гледжання забеспячэння бяспекі Беларусі цяперашняя ваенна-палітычная абстаноўка, варыянты рэагавання на тыя або іншыя пагрозы краіне.

"Забеспячэнне стабільнасці і бяспекі - гэта галоўная ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы і наша важнейшая задача", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс