Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Крс 2017

Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперад

Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперад

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыняцця ў навуковай сферы важных рашэнняў, каб навука рухалася наперад і развівалася. На гэтым кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу, выступаючы ў Нацыянальнай акадэміі навук на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У самым пачатку мерапрыемства Прэзідэнт падкрэсліў, што нарада павінна быць рэзультатыўнай. "Хацеў бы, каб мы не ўхаластую спрацавалі, а быў рэзультат. Мы не так часта з вамі сустракаемся, можа, у гэтым і вялікі мінус. Напэўна, з вучонымі трэба сустракацца часцей, у тым ліку ў такім фармаце, не асноўваючыся толькі на нарадах з кіраўніцтвам. Хачу, каб мы, чарговы раз сустрэўшыся сёння, прынялі ўсе рашэнні, якія патрэбныя і важныя, каб навука рухалася наперад і развівалася", - сказаў ён.

Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперадПрэзідэнт адзначыў, што перад нарадай грунтоўна азнаёміўся з прадстаўленай у НАН выстаўкай навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў, на якой паказаны найноўшыя распрацоўкі розных міністэрстваў, ведамстваў і айчынных прадпрыемстваў. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, важна, каб гэтыя добрыя, нават сусветнага ўзроўню дасягненні не засланілі тыя праблемы, якія існуюць сёння ў навуцы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб у час нарады адбылася адкрытая і канкрэтная размова, дзе выказваліся б розныя пункты гледжання аб перспектывах далейшага развіцця навукі, у тым ліку і аб існуючых недахопах. Напярэдадні нарады былі дасканала вывучаны многія праблемы, якія ёсць у навуковай сферы, і гучала шмат крытыкі па пытаннях функцыянавання навукі. Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў, каб праблемы не замоўчваліся, не рэтушаваліся, а выкладаўся рэальны стан спраў. "Нам не трэба фармальна падыходзіць да абмеркавання пытанняў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы павінны выкрышталізаваць тыя праблемы, на якія трэба звярнуць увагу для прыняцця далейшых важных рашэнняў на перспектыву".

Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперадКіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час, яшчэ ў пачатку яго прэзідэнцтва, было шмат прапаноў адносна далейшага існавання Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку гучалі прапановы закрыць установу. Тады Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне не разбураць акадэмію навук, а далей яе развіваць. Як паказала жыццё, гэта рашэнне было правільным.

Прэзідэнт заклікаў удзельнікаў нарады па-дзелавому, дакладна абмеркаваць, наколькі адпавядае сучасным рэаліям існуючая сістэма кіравання і функцыянавання навукі. 

Лукашэнка ў НАН азнаёміўся з выстаўкай навукова-тэхнічных дасягненняў

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з выстаўкай навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў, якая была прадстаўлена ў Нацыянальнай акадэміі навук у ходзе нарады аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы грунтоўна азнаёміўся з усімі стэндамі і напрамкамі, пацікавіўся эфектыўнасцю ўкаранення распрацовак на практыцы. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на новаўвядзенні ў сферы энергетыкі, прамысловасці, касмічных тэхналогій, біятэхналогій.

Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперадСвае найноўшыя распрацоўкі прадставілі амаль 40 арганізацый па такіх тэматычных напрамках, як прамысловыя тэхналогіі, энергетыка; інфармацыйныя, касмічныя тэхналогіі; адытыўныя тэхналогіі, нанаіндустрыя; абараназдольнасць і бяспека; біятэхналогіі, медыцына, фармацыя. Сярод амаль 150 экспанатаў - новаўвядзенні ў геномных тэхналогіях, рэпрадуктыўнай медыцыне, у галіне дыягностыкі і лячэння анказахворванняў, а таксама праграмна-мадэліруючы комплекс для адпрацоўкі арбітальных сістэм тэрмарэгулявання касмічных апаратаў.

На выстаўцы прадстаўлены вынікі навуковых даследаванняў і распрацовак арганізацый НАН, міністэрстваў прамысловасці, адукацыі, аховы здароўя, Дзяржкамваенпрама, Мінабароны, Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, інавацыйных прадпрыемстваў. Прадэманстравана эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўных праграм у сферах навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і работы па ўмацаванні сувязі навукі з вытворчасцю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі