Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Май 2016

Лукашэнка патрабуе пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў улічваць патрэбнасці эканомікі

Лукашэнка патрабуе пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў улічваць патрэбнасці эканомікі

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўлічваць патрэбнасці эканомікі пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў у навучальныя ўстановы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях карэкціроўкі правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, чаму ўдзяляе такую пільную ўвагу ўступнай кампаніі. "Для людзей, для будучага нашай краіны гэта важнейшы этап. Няма спецыялістаў - няма краіны. А спецыялістаў мы рыхтуем перш за ўсё ў ВНУ", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў будзе дасканала працаваць, каб вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць. "Гэтаму трэба ўдзяляць неаслабную ўвагу", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка патрабуе пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў улічваць патрэбнасці эканомікіТэма паступлення ў ВНУ і раней абмяркоўвалася на прэзідэнцкім узроўні. "У свой час мы пайшлі на радыкальныя рэформы ва ўступнай кампаніі, замяніўшы экзамены на цэнтралізаванае тэсціраванне, - адзначыў Прэзідэнт, звярнуўшы ўвагу, што да гэтага часу існуюць розныя пункты гледжання па гэтым пытанні. - Але няма значнай перавагі меркаванняў ні ў адзін, ні ў другі бок. Ёсць тыя, хто за ЦТ, і нямала тых, хто выступае за былыя формы экзаменаў. Недзе, асабліва ў творчых ВНУ, мы спрабавалі сумясціць ЦТ са звычайнымі формамі экзаменаў. Сёння мы, ды і я ў тым ліку, далёка не адназначныя ў меркаванні па гэтым пытанні. У мяне няма перавагі да якой бы там ні было формы ўступных іспытаў, таму я больш арыентуюся на вас, на грамадства".

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў аб дамоўленасці штогод, перш за ўсё праз дзейнасць камісіі па кантролі за ўступнай кампаніяй, аналізаваць яе ход да самых дробных нюансаў, рабіць вывады і ўносіць пры неабходнасці змяненні, у тым ліку і ў правілы паступлення ў ВНУ.

Пры гэтым Прэзідэнт заявіў, што галоўнае - гэта, вядома ж, патрэбнасці ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, сельскай гаспадарцы, прамысловасці. "Мы будзем заўсёды зыходзіць з гэтай патрэбнасці па колькасным і якасным складзе нашых абітурыентаў, будучых студэнтаў", - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

"Вы прапануеце, каб адбор, крытэрыі былі сур'ёзнымі, калі мы льгатуем якую-небудзь катэгорыю, напрыклад, пераможцаў алімпіяд. Калі спартсмены - то тыя, якія ўжо маюць пэўныя спартыўныя дасягненні, паколькі яны будучыя трэнеры і павінны ў гэтай сферы не проста разбірацца, а мець свае дасягненні. Гэта значыць, падрыхтаваны шэраг прапаноў. І паколькі ў мяне па некаторых пытаннях няма адназначнага меркавання, я вырашыў па кожным пытанні арганізацыі ўступнай кампаніі паслухаць вас", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама запатрабаваў правесці ўступную кампанію зладжана.

У нарадзе прымаюць удзел віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі