Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Nov 2016

Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасці

Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасці

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўнай маёмасці. Адно з праблемных пытанняў у гэтай сферы - нерацыянальнае выкарыстанне вызваляемых у Мінску капітальных збудаванняў прамысловых прадпрыемстваў - стала тэмай для абмеркавання 15 лістапада на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Справа ў тым, што апошнім часам шырокі грамадскі рэзананс атрымала сітуацыя з нерацыянальным выкарыстаннем вызваляемых у нашай сталіцы капітальных збудаванняў прамысловых прадпрыемстваў. Размешчаны яны ў цэнтры горада і могуць быць выгадна рэалізаваны інвестарам. Пакуль так не атрымліваецца па асобных прадпрыемствах", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасціАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пытанні па адчужэнні дзяржуласнасці, якая знаходзіцца ў бязвыплатным карыстанні арганізацый, не вырашаюцца гадамі.

Размова ў прыватнасці ішла аб выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, размешчанай у межах сталічных вуліц Кульман, Веры Харужай і Якуба Коласа. Яшчэ ў студзені 2014 года Прэзідэнт даў распараджэнне аб адчужэнні 18 невыкарыстоўваемых дзяржаўных будынкаў Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі. Згодна з гэтым распараджэннем на працягу года маёмасць павінна была быць рэалізавана на аўкцыёне. "Рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі зацікаўленых органаў, у тым ліку Камітэта дзяржаўнага кантролю, у 2014-2015 гадах правяла чатыры адкрытыя аўкцыёны. Ні адзін з іх не быў прызнаны праведзеным з-за адсутнасці ўдзельнікаў", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка патрабуе павысіць эфектыўнасць выкарыстання дзяржмаёмасціЁн адзначыў, што цяпер з'явіліся новыя магчымасці для адчужэння гэтых аб'ектаў, а ўрад падрыхтаваў і ўнёс адпаведны новы праект распараджэння.

Перад удзельнікамі нарады быў пастаўлены шэраг канкрэтных пытанняў. Яны датычыліся таго, якія прапановы ўнесены патэнцыяльным пакупнікам, наколькі яны адпавядаюць патрабаванням горадабудаўнічых норм і ці выгадныя дзяржаве, ці ўлічаны інтарэсы радавых грамадзян у праекце распараджэння і на якіх умовах будзе ажыццёўлены продаж, ці рацыянальныя прапанаваныя падыходы ў цэлым.

"Але самае галоўнае пытанне: чаму ў такім месцы дзяржава ў асобе райвыканкама, гарвыканкама і ўрада адмаўляецца ад выкарыстання ў інтарэсах той жа дзяржавы гэтых плошчаў? Гэта што, нежаданне, няздольнасць, або ёсць аб'ектыўныя прычыны?" - адзначыў Прэзідэнт.

Вынікам абмеркавання стала рашэнне аб тым, што асноўным суб'ектам, які будзе развіваць гэту тэрыторыю, стане Парк высокіх тэхналогій. Ён будзе ствараць прастору для работы праграмістаў і кампаній, якія плануюць развіваць новыя бізнес-ідэі. У планах таксама прыцягненне прыватных інвестараў для развіцця звязаных з гэтым напрамкаў у сферы абслугоўвання, гандлю, грамадскага харчавання, стварэння спартыўных пляцовак.

Кіраўнік дзяржавы даў даручэнні па выкананні гэтай канцэпцыі ў самыя жорсткія тэрміны. На працягу двух гадоў гэта пляцоўка ў цэнтры Мінска павінна выглядаць зусім па-новаму і адпавядаць самым сучасным патрабаванням. Таксама неабходна ўжо ў бліжэйшы час распрацаваць і зацвердзіць адзінае рашэнне для знешняга выгляду адпаведных будынкаў, навёўшы ў гэтым пытанні належны парадак.

Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу тыдня дапрацаваць праект распараджэння адносна гэтай тэрыторыі і ўнесці яму для канчатковага разгляду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі