Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Ліс 2018

Лукашэнка патрабуе большай аддачы і эфектыўнасці ў ільняной галіне

Лукашэнка патрабуе большай аддачы і эфектыўнасці ў ільняной галіне

30 лістапада, Орша /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што льняная галіна краіны на працягу некалькіх гадоў здольна стаць у два разы эфектыўней. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы Аршанскі льнокамбінат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як далажылі кіраўніку дзяржавы, у свеце цяпер ёсць толькі некалькі краін, якія вырошчваюць лён. Гэта ў асноўным еўрапейскія дзяржавы. Першы радок рэйтынгу займае Францыя, Беларусь знаходзіцца прыкладна на другой-трэцяй пазіцыі. "Гэта добра, што на рынку ўсё менш дзяржаў. Таму трэба вырошчваць свой лён, каб не закупляць (частку сыравіны па імпарце. - Заўвага БЕЛТА). Гэта галіна на працягу трох гадоў павінна быць мінімум у два разы больш эфектыўнай. І мы гэта можам зрабіць, калі б у нас урад працаваў як належыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пры наведванні прадпрыемства выказаў долю крытыкі ў адрас кіраўніцтва АПК і губернатараў за недастатковыя аб'ёмы атрымліваемай айчыннай ільняной сыравіны, а таксама часта і яе якасць. На мадэрнізаваным Аршанскім ільнокамбінаце застаюцца незагружанымі амаль трэць магутнасцей, а частку льновалакна для перапрацоўкі даводзіцца закупляць за мяжой, напрыклад, у той жа Францыі. Зразумела, усё гэта ўплывае на цану канечнай прадукцыі і эфектыўнасць прадпрыемства ў цэлым.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага і губернатараў, у планы па лёне ў бягучым годзе ўмяшаліся неспрыяльныя ўмовы надвор'я. Аднак Прэзідэнт падкрэсліў, што недапушчальна наракаць толькі на гэты фактар, указаўшы на недапрацоўкі і ў мінулыя гады. "Нам патрэбны не толькі дзяржзаказ, нам патрэбна эфектыўная вытворчасць", - сказаў ён.

Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што ў цэлым лён - гэта рэнтабельная культура, на якой можна зарабляць, і ў гэтым напрамку ў Беларусі ўжо шмат чаго зроблена. Прэзідэнту далажылі аб мадэрнізацыі льнокамбіната, укладзеных інвестыцыях. У выніку вырас аб'ём экспарту, пашырылася яго геаграфія, павялічылася выручка, зарплаты. Прадпрыемства забяспечвае своечасовыя разлікі па ўзятых на сябе крэдытных абавязацельствах.

Аляксандр Лукашэнка асабліва звярнуў увагу, што і непасрэдна сельгасвытворцы павінны адчуваць рост эфектыўнасці і атрымліваць прыбытак. У гэтым плане льнокамбінат ужо на працягу некалькіх гадоў паэтапна павышае закупачныя цэны на сыравіну і гатовы на новыя істотныя крокі, каб зацікавіць вяскоўцаў.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з вытворчасцю, прайшоў па цэхах і паразмаўляў з работнікамі прадпрыемства, агледзеў узоры выпускаемай прадукцыі.

Гэта не толькі тканіны, але і гатовае адзенне для дзяцей і дарослых, у тым ліку джынсавае, шторы, пасцельныя рэчы, гігіенічныя вырабы медыцынскага прызначэння, камуфляжныя тканіны і многае іншае, аж да некаторых відаў паперы. Адпаведная прадукцыя запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Кіраўнік дзяржавы даў шэраг канкрэтных даручэнняў па далейшым развіцці вытворчасці, асваенні і пашырэнні новых відаў прадукцыі.

"Гэта глыбокая перапрацоўка, дабаўленая вартасць, дадатковыя грошы і занятасць, адыход ад імпарту, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Што нам перашкаджае забяспечыць свае бальніцы (медыцынскімі вырабамі з лёну. - Заўвага БЕЛТА) і іншае, прадаваць сваё? Нічога не перашкаджае".

"Мала таго, што гэта палітычная культура (для Беларусі, паколькі яна ёсць на гербе краіны. - Заўвага БЕЛТА), у свеце лёну не хапае. Значыць, рынак будзе. Чым далей, тым больш. Ну і калі мы пачалі гэтым займацца і ўклалі вялікія грошы ў вытворчасць і перапрацоўку, трэба далей, паглыбляючы гэту перапрацоўку, атрымаць і касметалагічныя тавары, і для медыцыны... Трэба паглыбляцца", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі