Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Снж 2015

Лукашэнка патрабуе ад урада мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму эканомікі

Лукашэнка патрабуе ад урада мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму эканомікі

7 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 7 снежня на нарадзе аб праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння на нарадзе дэталёва разглядаюцца планы на наступны год, з якога пачынаецца новае пяцігоддзе, новы этап у развіцці краіны. "Год будзе праходзіць ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў, - падкрэсліў беларускі лідар. - Нам трэба забяспечыць макраэканамічную стабільнасць, пры гэтым выканаць усе абавязацельствы перад людзьмі. Як і было абяцана, прыярытэт у эканоміцы - гэта чалавек. Ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная абарона. Мы будуем эканоміку ведаў. Значыць, нашы прыярытэты  - таксама навука і перадавыя, найноўшыя тэхналогіі".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што "пакуль больш размоў, чым справы".

Лукашэнка патрабуе ад урада мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму эканомікі"Беларусь - суверэнная краіна. Таму вырашэнне існуючых праблем у эканоміцы ў першую чаргу залежыць ад нас саміх, ад таго, як мы працуем, наколькі ўмела гандлюем і эфектыўна прасоўваем сваю прадукцыю як унутры краіны, так і на знешніх рынках", - адзначыў Прэзідэнт.

Патрабуючы мабілізаваць усе сілы для ўздыму эканомікі, Аляксандр Лукашэнка хацеў бы пачуць дакладны адказ на пытанне, на што разлічваюць урад і Нацыянальны банк. "На буйныя прадпрыемствы і новыя праекты? Або будзем чакаць, калі скончыцца паласа непрыемнасцей у сусветнай эканоміцы?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка патрабуе ад урада мабілізаваць усе рэсурсы і сілы для ўздыму эканомікіПрэзідэнт запатрабаваў ад урада стварыць такія ўмовы вядзення бізнесу, каб "інвестары самі прыходзілі да нас, самі неслі грошы, а не іх шукалі". "Што трэба для гэтага, таксама хацелася б пачуць ад урада", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу губернатараў на гэту праблему. "Вы несяце персанальную адказнасць за эфектыўнае развіццё рэгіёнаў. Прыярытэты абазначаны для ўсіх, і іх трэба прытрымлівацца няўхільна".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае ад удзельнікаў нарады не галаслоўных абяцанняў і запэўніванняў, спасылак на знешнія фактары. "У нас свае нацыянальныя інтарэсы, якія трэба адстойваць і развіваць", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі