Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Май 2018

Лукашэнка: патрабаванні па занятасці і росце зарплаты - гэта не папулізм

Лукашэнка: патрабаванні па занятасці і росце зарплаты - гэта не папулізм

2 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што яго патрабаванні аб забеспячэнні занятасці, росце заработнай платы і кантролі за цэнамі - не папулізм. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, вы, Міхаіл Сяргеевіч, і нашы прафсаюзы мяне не проста падтрымліваеце ў маіх асноўных патрабаваннях, але і ўспрымаеце іх як фундаментальныя і асноўныя: занятасць, рост заработнай платы, цэнаўтварэнне. Гэта сацыяльныя крытэрыі, сацыяльныя праекты, можам так сказаць, Прэзідэнта. Не трэба думаць, што гэта нейкі папулізм або не мае нічога агульнага з эканомікай", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: "Я не патрабую заработнай платы як "дарэмна платы". Я хачу, каб гэта заработная плата была зароблена людзьмі. А для гэтага трэба, каб вытворчасць функцыянавала як мае быць, эфектыўна".

Закранаючы пытанні занятасці, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што яго меркаванне наконт гэтага простае. "Калі мы не хочам, каб людзі працавалі, не хочам ім стварыць рабочыя месцы, дапамагчы, працаўладкаваць, значыць, атрымаем хвалю злачыннасці. І давядзецца плаціць значна больш, каб гэта знівеліраваць і выкараніць гэту страшную з'яву з нашага грамадства. Чалавек працуючы рэдка становіцца злачынцам", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне няма падстаў для росту цэн. А калі нехта неапраўдана ўзнімае іх, то дзеля ўласнай нажывы. "Я гэта так успрымаю, - дадаў Прэзідэнт. - Там, дзе ёсць вузкія месцы ў цэнаўтварэнні, мы іх бачым, ведаем. І калі дзяржаўныя органы, урад гэта не заўважаюць, то прафсаюзы павінны дапамагчы".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэтыя тры пытанні - занятасць, рост заработнай платы і цэны - знаходзяцца ў полі дзейнасці і ФПБ. "Калі ў нас будзе тут вынік, то і прафсаюзы будуць у краіне добрымі, і народ іх будзе успрымаць як належыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Федэрацыя прафсаюзаў маніторыць цэнаўтварэнне ў беларускіх магазінах з мая 2017 года. Гэта ініцыятыва была падтрымана Прэзідэнтам. У бягучым годзе цэны на харчовыя тавары (спажывецкая карзіна з 98 прадуктаў харчавання) адсочваюцца ва ўсіх 118 раёнах краінах, дзесяці гарадах абласнога падпарадкавання і ў дзевяці раёнах Мінска.

Прэзідэнт пацікавіўся вынікамі маніторынгу, а таксама прычынамі росту цэн, калі ён назіраецца. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад павышэнне кошту праезду ў электрычках і паяздах. "У нас жа ў электрычках ездзяць небагатыя людзі, таму адкуль гэта? І вы павінны тут вельмі жорстка праводзіць гэту лінію. Не хапае ўлады - інфармуйце мяне, але гэтыя пытанні павінны быць пад кантролем", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі