Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Сак 2018

Лукашэнка паставіў задачу дасягнуць у наступнай пяцігодцы ВУП $100 млрд

Лукашэнка паставіў задачу дасягнуць у наступнай пяцігодцы ВУП $100 млрд

2 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў наступнай пяцігодцы павінен скласці $100 млрд. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння, заслухоўваючы справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступнай пяцігодцы нам кроў з носа трэба дасягнуць планкі ВУП $100 млрд. Толькі гэта дасць магчымасць мець зарплату $1 тыс. і не скаціцца ў пастку беднасці. Таму сённяшнія настроі "хоць бы дажыць да 2025 года" - недапушчальныя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пакуль з актываў ва ўрада - ВУП $54 млрд, хоць у мінулай пяцігодцы было $67 млрд, нагадаў Прэзідэнт. Экспарт - $36 млрд, а сярэднегадавы ў мінулай пяцігодцы - амаль $45 млрд.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што асновай росту валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2017 годзе былі не ўнутраныя фактары. "Гэта трэба прызнаць", - сказаў ён. У той жа час, дадаў Аляксандр Лукашэнка, добра, што ўрад змог скарыстацца і спрыяльнымі знешнімі ўмовамі.

Развітыя краіны ў 2017 годзе раслі на 2,3 працэнта, краіны, якія сталі на шлях развіцця, - на 4,5 працэнта. "Мы ж пакуль проста вяла паўзём услед. У іх што, не было крызісу? Быў. У нас хоць хто-небудзь укараніў дзе-небудзь інавацыйныя тэхналогіі? Сталі масава выпускаць прадукцыю з больш высокай дабаўленай вартасцю? Прадукцыйнасць працы наблізілася да еўрапейскай? Аб гэтым сёння нават ніхто не згадваў, таму што мы маем бледны выгляд у гэтым", - канстатаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што рэальнага павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў пакуль не адбываецца. Аб прарыўных тэхналогіях, новых вытворчасцях, інавацыйным шляху развіцця гавораць трэцюю пяцігодку. "Але пры гэтым ідзём у Еўропу з таварамі, якія былі вынайдзены яшчэ ў Савецкім Саюзе. Ну, можа, крыху палепшылі іх па якасці, пафарбавалі іншай фарбай. Высокіх тэхналогій няма. Нават у сярэднетэхналагічным сектары працуюць толькі 15 працэнтаў занятых, і толькі 600 тыс. чалавек могуць зарабіць Br1 тыс. і больш", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі