Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Ліс 2019

Лукашэнка: памяць аб гераічных падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ўмацоўвае згоду ў грамадстве

Лукашэнка: памяць аб гераічных падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі ўмацоўвае згоду ў грамадстве
Фота з архіва

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў суайчыннікам віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Восень 1917 года кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі. Азнаменавала пачатак новай эры чалавечага развіцця, заснаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці, справядлівасці і гуманізму. Ідэалы рэвалюцыі сталі сімвалам адраджэння многіх народаў свету, натхнілі іх на барацьбу за свабоду і раўнапраўе", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўпершыню была створана беларуская дзяржава, якая рэалізавала законнае права народа на самавызначэнне, развіццё самабытнай культуры, умацаванне нацыянальнага адзінства. "Самаадданай працай мы абнавілі родны край. Здзейсніўшы ратны подзвіг, адстаялі незалежнасць краіны. Захаваўшы лепшыя дасягненні савецкай эпохі, пабудавалі суверэнную дзяржаву, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Перакананы, што памяць аб гераічных падзеях і выпрабаваннях, якія выпалі на долю беларусаў, узмацняе духоўную сувязь паміж пакаленнямі, выхоўвае пачуццё гонару за свой народ, умацоўвае згоду ў грамадстве, натхняе грамадзян на стваральныя ініцыятывы на карысць Радзімы".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а Беларусі - новых дасягненняў і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі