VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Ліп 2020

Лукашэнка падзякаваў медыкам за работу ў перыяд уздыму захваральнасці на каранавірус

Лукашэнка падзякаваў медыкам за работу ў перыяд уздыму захваральнасці на каранавірус
Фота з архiва

21 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў медыкам за работу ў перыяд уздыму захваральнасці на каранавірусную інфекцыю. Аб гэтым ён заявіў у час адкрыцця новай цэнтральнай гарадской паліклінікі Гомеля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў выдатную работу ўрачоў і медперсаналу ў складаны эпідэміялагічны перыяд. "Ім трэба дзякаваць за тое, што ў вельмі цяжкіх умовах - без вакцын, без лякарстваў, невядомая хвароба - яны навучыліся лячыць людзей. Гэта подзвіг", - сказаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што Беларусь выбрала свой шлях у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, і гэта дало станоўчы вынік, захваральнасць зніжаецца. Поспехі краіны прызнаюць і замежныя эксперты, ёсць цікавасць да беларускага вопыту з боку міжнародных структур, у сувязі з гэтым некаторыя банкаўскія арганізацыі выказваюць гатоўнасць прадаставіць краіне значныя грашовыя сродкі на пераадоленне сітуацыі з каранавірусам.

Разам з тым у свеце не выключана другая хваля захваральнасці, таму важна берагчы здароўе і аддаць перавагу не замежным паездкам, а знаходжанню ў Беларусі. "Мы вас стрымліваць не будзем. Хочаце на Чорнае мора - калі ласка, на Міжземнае, Эгейскае, акіян, на Канары, Балі, Гоа, у Тайланд - калі ласка, едзьце", - сказаў Прэзідэнт. Але дадаў, што пасля вяртання ў Беларусь тыя, хто падарожнічаў, павінны быць гатовы пры неабходнасці пайсці на каранцін за ўласны кошт, выконваючы адпаведныя патрабаванні Міністэрства аховы здароўя. Ведамства вызначае спіс краін, пасля паездак у якія прадпісана выконваць самаізаляцыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход