Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Jan 2020

Лукашэнка падзякаваў ФПБ за актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі

Лукашэнка падзякаваў ФПБ за актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі

20 студзеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Федэрацыі прафсаюзаў на актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі многае залежала ад арганізаванасці правядзення гэтай кампаніі, і прафсаюзы ўнеслі дастойны ўклад у яе арганізацыю, - сказаў Прэзідэнт. - Мы дамаўляліся, што прафсаюзы прымуць актыўны ўдзел у кампаніі, дапамогуць яе арганізаваць на месцах, што і было зроблена".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў ролю ФПБ у грамадска-палітычным жыцці краіны, назваўшы арганізацыю адной з самых шматлікіх. "Аснову складаюць людзі, якія працуюць, а не займаюцца палітыканствам, хаджэннем па чыстых і ўтульных мінскіх вуліцах", - адзначыў ён.

У час сустрэчы абмяркоўваўся таксама ход падрыхтоўкі да восьмага з'езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які плануецца правесці ў канцы лютага.

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта і ўраду падключыцца да працэсу падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства. "Калі патрэбна будзе падтрымка на месцах, каб маглі арганізаваць выбары дэлегатаў, каб гэта было дэмакратычна і прыстойна, каб пальцам потым не тыцкалі, таму што жадаючых жа шмат. Нават пасля сённяшняй размовы пачнуць абвінавачваць прафсаюзы, што на гэтым зацыклівацца не трэба, вы чалавек вопытны, я гэта ведаю", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, прафсаюзы павінны ганарыцца той роллю, якую яны адыгрываюць у сучасным беларускім грамадстве. "Няпросты час, людзі розныя, зразумела. Нехта так, нехта гэтак будзе гаварыць наконт гэтага. Але ўсе павінны разумець: не дай бог, нейкія цяжкія часы, нам спатрэбяцца і прафсаюзы, і камсамол (па-старому кажучы) - наша маладзёжная арганізацыя, усе арганізацыі будуць задзейнічаны. Не дай бог, вядома, такія цяжкія часы. Мы стратэгічна арыентуемся і выбудоўваем сваё жыццё, і людзі павінны гэта разумець. Таму з'езд мы павінны правесці дастойна, прыгожа", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў зацікаўленасць у асабістым удзеле ў рабоце маючага адбыцца з'езда ФПБ. "Гэта маштабнае ўнутранае мерапрыемства. Тым больш такі палітычна важны год: прэзідэнцкія выбары, з'езд народа Беларусі - Усебеларускі народны сход, які выпрацуе стратэгію на перспектыву. Прафсаюзы тут павінны адыграць сваю ролю", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Міхаіл Орда падзякаваў Прэзідэнту за падтрымку важных ініцыятыў ФПБ, у прыватнасці па ўзмацненні гарантый занятасці добрасумленным работнікам, замацаваных у новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі