Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Снж 2025

Лукашэнка падвёў вынікі УНС: прынятая праграма - праект мадэрнізацыі і абнаўлення ўсіх сфер жыцця

Лукашэнка падвёў вынікі УНС: прынятая праграма - праект мадэрнізацыі і абнаўлення ўсіх сфер жыцця

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынятая на другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады - гэта праект мадэрнізацыі і абнаўлення ўсіх сфер жыцця. Аб гэтым, падводзячы вынікі двухдзённага пасяджэння, заявіў Прэзідэнт, Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На другім пасяджэнні VII УНС упершыню рэалізаваны шэраг новых канстытуцыйных паўнамоцтваў. Так, абноўлены склад вышэйшых судовых інстанцый, зацверджаны базавы дакумент дзяржаўнага планавання на сярэднетэрміновы перыяд - праграма на будучую пяцігодку.

"Прынятая праграма - гэта праект мадэрнізацыі, абнаўлення ўсіх сфер жыцця. У ёй улічаны дасягненні мінулых гадоў, актуальныя выклікі і нашы магчымасці. Так, пастаўленыя на пяцігоддзе задачы напружаныя, але не завоблачныя. Мы ніколі не пакутавалі на пражэкцёрства, заўсёды будавалі рэальныя планы, ішлі наперад паступальна, крок за крокам. І рэалізацыя запланаванага - у нашых руках", - сказаў Прэзідэнт.

"Безумоўна, дасягненне тых параметраў, якія мы сёння зацвердзілі, запатрабуе істотнага росту эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання і жорсткай выканальніцкай і вытворчай дысцыпліны. Гэта тое, дзе мы павінны быць у першых радах. Не толькі органы ўлады, але і кожны беларус на сваім месцы павінен прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі абазначаных мэт. Нам трэба быць гатовымі рэагаваць на новыя выклікі, знаходзіць яшчэ не задзейнічаныя рэзервы, атрымліваць максімум з перспектыў, якія адкрываюцца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што якой бы ўстойлівай ні была сацыяльна-эканамічная мадэль Беларусі, глабальныя ўзрушэнні, якія адбываюцца, не могуць не аказваць свайго ўплыву. "Ну а калі беларусам было лёгка? Мы заўсёды стойка пераносілі ўсе выпрабаванні. Упэўнены, выстаім і цяпер. Ды і ніхто не адбярэ ў нас нашы працавітасць, знаходлівасць, уменне з'ядноўвацца і падтрымліваць адзін аднаго. Усё гэта, як і любоў да роднай зямлі, будзе заўсёды з намі. Менавіта ў гэтым залог нашых цяперашніх і будучых поспехаў і дасягненняў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што пасля пасяджэння УНС трэба па абласцях правесці сустрэчы ў калектывах, падрабязна расказаць аб прынятых рашэннях і пытаннях, якія абмяркоўваліся.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на пасяджэнні УНС адбылася адкрытая і грунтоўная размова аб надзённых праблемах і шляхах іх вырашэння. Падведзены вынікі адыходзячай пяцігодкі, вызначаны прыярытэты развіцця дзяржавы і грамадства на наступныя пяць гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі