Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Dec 2017

Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі"

Лукашэнка падпісаў дэкрэт

22 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, галоўная мэта дакумента - стварыць такія ўмовы, каб сусветныя IT-кампаніі прыходзілі ў Беларусь, адкрывалі свае прадстаўніцтвы, цэнтры распрацовак і стваралі запатрабаваны ў свеце прадукт.

"Другая мэта дэкрэта - інвестыцыі ў будучае. Гэта IT-кадры і адукацыя. Трэцяя - укараненне найноўшых фінансавых інструментаў і тэхналогій. Вядучыя эканомікі свету яшчэ толькі прыглядаюцца да гэтай новай з'явы. Беларусь становіцца фактычна першай у свеце дзяржавай, якая адкрывае шырокія магчымасці для выкарыстання тэхналогіі блокчэйн. У нас ёсць усе шанцы стаць рэгіянальным цэнтрам кампетэнцый у гэтай галіне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі"Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён падтрымаў усе прапановы прадпрымальнікаў, якія складаныя тэмы яны ні закраналі б. "Ёсць у нас прагрэсіўныя людзі, якія падумалі ўжо, як гэтым займацца. Я падумаў так: у нас сёння гэтага няма, калі нешта будзе добрае - у плюс, калі будзе ў мінус - я ведаю, з каго патрабаваць", - сказаў ён.

Больш таго, заўважыў Прэзідэнт, з прыняццем дэкрэта ў Беларусі не толькі будуць створаны ўмовы для развіцця IT-сферы, але і набыты ўнікальныя канкурэнтныя перавагі для прыцягнення тэхналогій, капіталаў і, галоўнае, разумных і таленавітых людзей з усяго свету.

"Гэты дэкрэт разам з пакетам прынятых рашэнняў для бізнесу павінен даць Беларусі магчымасць стаць на шлях апераджальнага развіцця", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі