Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Кст 2018

Лукашэнка падкрэслівае высокую актуальнасць пытання захавання міру на планеце

Лукашэнка падкрэслівае высокую актуальнасць пытання захавання міру на планеце

31 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цяпер няма больш важнага пытання, чым захаванне міру на планеце. Аб гэтым ён заявіў сёння на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Актуальнасць гэтай тэмы пацвярджае і ўражальны склад удзельнікаў канферэнцыі, і пералік абмяркоўваемых праблем, у якім знайшлі адлюстраванне найбольш вострыя для нашага рэгіёна пытанні: ад рознагалоссяў па лініі Усход-Захад да канфлікту ва Украіне. На жаль, вымушаны згадзіцца з вывадамі апошняга даклада Мюнхенскай канферэнцыі аб тым, што наша планета падышла да краю прорвы, за якой знаходзіцца глабальны канфлікт. Канфрантацыя стала адным з вызначальных фактараў развіцця міжнародных адносін, у тым ліку і ў нашым рэгіёне", - сказаў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ўзброеныя проціборствы ідуць практычна на ўсіх кантынентах. "Тлеючы канфлікт, а па сутнасці няспынная вайна на Данбасе - гэта вайна тут, у нашай з вамі Еўропе. У нашым агульным доме", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні таксама згадаў аб усё большай колькасці бежанцаў у свеце, гандлёвых супярэчнасцях паміж ЗША і Кітаем, усё больш відавочным характары рознагалоссяў паміж ЗША і ЕС - самымі блізкімі саюзнікамі, трывожнай сітуацыі вакол дагавораў аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці і аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў.

"Прорва недаверу паміж Расіяй і Захадам цяпер значна шырэйшая, чым у папярэднія складаныя перыяды навейшай еўрапейскай гісторыі. Поўным ходам ідуць маштабныя санкцыйныя і інфармацыйныя войны, іншых слоў не падбярэш", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што вялікія дзяржавы страчваюць статус гарантаў стабільнасці, яны не могуць прыйсці да адзінага меркавання ні па адным з самых сур'ёзных пытанняў. "Савет Бяспекі ААН ператварыўся ў пляцоўку для высвятлення адносін. На агульнапалітычнай дыскусіі ў рамках цяперашняй, 73-й сесіі Генасамблеі ААН кожны гаворыць пра свае інтарэсы, прэтэнзіі, заклапочанасць і мала хто - пра тое, што трэба садзіцца за стол перагавораў і мяняць сітуацыю. Прытым час ідзе катастрафічна. Яго практычна ўжо не засталося для вырашэння вельмі сур'ёзных і вострых пытанняў сучаснасці. Ужо не толькі сусветныя палітыка, эканоміка, але і спорт, культура, іншыя нейтральныя сферы міжнароднага супрацоўніцтва становяцца арэнай процістаяння некаторых дзяржаў", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі