Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Сак 2023

Лукашэнка падкрэсліў прыярытэтнасць надзейнасці і бяспекі пры эксплуатацыі АЭС

Лукашэнка падкрэсліў прыярытэтнасць надзейнасці і бяспекі пры эксплуатацыі АЭС

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Радыяцыйная бяспека і надзейнасць эксплуатацыі АЭС з'яўляецца "прыярытэтам з прыярытэтаў". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях Беларускай атамнай электрастанцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будаўніцтва першай АЭС - адзін з найбольш маштабных і тэхналагічных праектаў, які мы выконвалі сумесна з расіянамі. Для рэалізацыі гэтага праекта зроблена нямала", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. У прыватнасці, уведзены ў эксплуатацыю і ўстойліва функцыянуе, выдаючы электраэнергію ў сетку, першы энергаблок. Паводле слоў Прэзідэнта, з моманту ўключэння першы блок выпрацаваў ужо больш за 12,5 млрд кВт⋅гадз, што дало магчымасць замясціць звыш 3 млрд кубаметраў газу і сэканоміць для краіны больш за $400 млн. "Вынік нядрэнны для пачатку", - ацаніў беларускі лідар.

Што датычыцца другога энергаблока АЭС, ідуць мерапрыемствы этапу фізічнага пуску, у красавіку бягучага года запланавана ўключэнне ў сетку, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Я неаднаразова падкрэсліваў, што радыяцыйная бяспека і надзейнасць эксплуатацыі атамнай станцыі - гэта прыярытэт з прыярытэтаў, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы доўга абмяркоўвалі гэтыя пытанні на этапе прыняцця вельмі сур'ёзнага рашэння аб будаўніцтве станцыі, улічылі ўвесь сусветны вопыт. Тут выкарыстоўваюцца найвышэйшыя тэхналогіі. Гэта здабытак нашага народа. Таму ўсе пытанні будаўніцтва і работы атамнай станцыі патрабуюць асаблівай увагі і ўзважанага падыходу".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, як выступалі супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі асобныя дэструктыўныя групы, асабліва ў 2020 годзе ў час перадвыбарнай кампаніі. "Вы памятаеце, усе альтэрнатыўшчыкі, цяпер збеглыя, абяцалі ў выпадку прыходу да ўлады закрыць атамную станцыю. Хоць ужо мільярды былі ўкладзены ў яе будаўніцтва. Да гэтага іх падштурхоўвалі нашы канкурэнты, перш за ўсё, на жаль, бліжэйшыя нашы суседзі Польшча і Літва, - сказаў беларускі лідар. - І што сёння? Польшча запланавала будаўніцтва дзвюх атамных станцый, а можа, і трох. Літва таксама заяўляе пра будаўніцтва сваёй атамнай станцыі. А цяпер прыкіньце, калі б мы, зайграўшыся ў палітычныя гульні, спынілі будаўніцтва або закрылі атамную станцыю? Або яны прыйшлі б да ўлады і прыкрылі гэту атамную станцыю, куды тады ўжо было ўкладзена каля $5 млрд? Вось іх твар".

З эканамічнага пункту гледжання для энергетычнай бяспекі Прэзідэнт запатрабаваў забяспечыць эфектыўную работу ўсёй станцыі, яе хутчэйшы выхад на поўную магутнасць. Аднак рабіць гэта трэба ні ў якім выпадку не на шкоду якасці будаўніцтва, паўтарыў сваё патрабаванне Аляксандр Лукашэнка. "Я ведаю, што расіяне часам стогнуць, што мы выстаўляем ім завышаныя патрабаванні па бяспецы. Але яны павінны разумець: мы чарнобыльская рэспубліка, мы пацярпелі ад выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі, - растлумачыў ён. - Таму бяспека - пытанне нумар адзін, і мы будзем патрабаваць бяспекі і выканання норм пры будаўніцтве".

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы адрасаваў удзельнікам нарады шэраг асноўных пытанняў: як забяспечана бяпека, ці выконваюцца ўсе нормы і прадпісанні пры будаўніцтве і эксплуатацыі станцыі. Прэзідэнт таксама спытаў аб часавых перспектывах уводу другога энергаблока Беларускай АЭС у эксплуатацыю, яшчэ раз зрабіўшы акцэнт на якасці будаўніцтва. "Мы нічога не ўтойвалі і ўтойваць не маем намеру, што былі пэўныя недахопы ў будаўніцтве атамнай станцыі, якія вельмі аператыўна ўстараняліся нашымі і расійскімі будаўнікамі. Зацягванне тэрмінаў звязана з тым, што мы сапраўды выстаўляем вельмі высокія патрабаванні да бяспекі. Лепш на паўгода - год пазней, чым недзе штосьці недапрацаваць", - сказаў беларускі лідар.

"Якія меры прымаюцца для паскарэння рэалізацыі гэтага праекта? Аснова (рэактар, каркас) - гэта ўжо створана, даведзена да ладу. Засталіся паўтара - два працэнты нейкіх недаробак па будаўнічай частцы. Калі мы скончым цалкам і пойдзем з гэтай пляцоўкі? - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Я абсалютна адкрыты для ўсіх вашых прапаноў. Калі патрабуецца мая дапамога, гатовы адразу ж прыняць неабходныя рашэнні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі