VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Кст 2015

Лукашэнка: Па значнасці і адказнасці мацярынская місія не ведае сабе роўных

Лукашэнка: Па значнасці і адказнасці мацярынская місія не ведае сабе роўных

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па значнасці і адказнасці мацярынская місія не ведае сабе роўных. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня маці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У гэта светлае свята ніхто не можа застацца раўнадушным. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта да маці мы звяртаемся перш за ўсё, менавіта яна больш, чым хто-небудзь іншы, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае пры няўдачах, перажывае за кожны наш крок па жыццёвым шляху. Над яе нястомным бацькоўскім клопатам не ўладныя ні час, ні адлегласці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па значнасці і адказнасці мацярынская місія не ведае сабе роўных. "Даць жыццё малышу, выхаваць яго сапраўдным чалавекам - вялікае прызначэнне. Перш за ўсё ад маці дзіця атрымлівае ўрокі маральнасці, справядлівасці, любові да сваёй Айчыны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Шчаслівы той чалавек, якога ахоўваюць мацярынская любоў і малітва. Таму сёння кожны з нас павінен сказаць самаму дарагому чалавеку цёплыя словы ўдзячнасці".

Прэзідэнт падзякаваў беларускім жанчынам, якія сталі мамамі і бабулямі, "за падоранае жыццё, за бяжмежнае цярпенне, за ўкладзеныя ў нас сілы, за цяпло дамашняга ачага".

"Няхай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей і ўнукаў прыносяць вам толькі радасць і гонар", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і пажадаў суайчынніцам здароўя і шчасця на доўгія гады.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці

Дарагія суайчынніцы!

Сардэчна віншую вас з Днём маці!

У гэта светлае свята ніхто не можа застацца раўнадушным.

Колькі б гадоў нам ні споўнілася, менавіта да маці мы звяртаемся перш за ўсё, менавіта яна больш, чым хто-небудзь іншы, радуецца нашым поспехам, падтрымлівае пры няўдачах, перажывае за кожны наш крок па жыццёвым шляху. Над яе нястомным бацькоўскім клопатам не ўладныя ні час, ні адлегласці.

Па значнасці і адказнасці мацярынская місія не ведае сабе роўных. Даць жыццё малышу, выхаваць яго сапраўдным чалавекам - вялікае прызначэнне. Перш за ўсё ад маці дзіця атрымлівае ўрокі маральнасці, справядлівасці, любові да сваёй Айчыны.

Шчаслівы той чалавек, якога ахоўваюць мацярынская любоў і малітва. Таму сёння кожны з нас павінен сказаць самаму дарагому чалавеку цёплыя словы ўдзячнасці.

Мілыя маці і бабулі, нізкі паклон вам!

Дзякуй за падоранае жыццё, за бяжмежнае цярпенне, за ўкладзеныя ў нас сілы, за цяпло дамашняга ачага.

Няхай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей і ўнукаў прыносяць вам толькі радасць і гонар.

Будзьце здаровыя і шчаслівыя доўгія-доўгія гады!

Аляксандр Лукашэнка.

14 кастрычніка 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход