Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Сак 2022

Лукашэнка: новая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка

Лукашэнка: новая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая Канстытуцыя Беларусі ўступіць у сілу 15 сакавіка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гісторыю суверэннай Беларусі ўпісана новая старонка - 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, на якім абсалютная большасць грамадзян падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі.

"А гэта значыць, што падзея ўвойдзе ў падручнікі як чарговая вяха развіцця суверэннай краіны. І вельмі сімвалічна, што абноўлены Асноўны закон уступіць у сілу 15 сакавіка - у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі