Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Чэр 2020

Лукашэнка: нікому не дазволю сілавым спосабам вырашаць праблемы, якія трэба вырашаць мірна

Лукашэнка: нікому не дазволю сілавым спосабам вырашаць праблемы, якія трэба вырашаць мірна

22 чэрвеня, Брэст /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі нікому не будзе дазволена сілавым спосабам вырашаць праблемы, якія трэба вырашаць мірна. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы ў Брэсце з удзельнікамі памятнага мерапрыемства з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заўсёды вам гаварыў: я нікому не дазволю сілавым спосабам вырашаць праблемы, якія трэба вырашаць мірна, палітычным шляхам, на падставе нашых законаў. Так будзе заўсёды", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт заклікаў не звяртаць увагі на тое, што "нам там падпяваюць": "Нешта не тое робім... А калі накраў, дык нічога страшнага...".

"Калі б мы гэтым зладзюгам за гады сваёй незалежнасці крылы не падразалі, мы сёння пабудавалі б алігархічную дзяржаву і стаялі б на каленях, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Таму глядзіце на гэта спакойна і не думайце, што гэта нехта выкарыстоўвае ў палітычных мэтах. Няма такой неабходнасці ў Беларусі - выкарыстоўваць нешта ў палітычных мэтах".

Кіраўнік дзяржавы таксама заклікаў берагчы краіну і мір. "Не паддавайцеся на хітрасці трох-чатырох нейкіх шарлатанаў. Яны будуць выкарыстоўваць усё. І акумулятары, і заводы (акумулятарны завод у Брэсце, супраць якога выступаюць некаторыя грамадзяне. - Заўвага БЕЛТА), і іншае. Трэба - знясём дашчэнту гэты ваш "акумулятар", калі толькі ў ім праблема. Але не ў ім, я ж гэта разумею. Шукаюць, за што зачапіць, і вас туды павесці. Памятайце, што гэтага рабіць нельга", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы ў сваёй краіне разбяромся, як трэба. І Брэст мне не чужы. Гэта і мой горад, дзе прайшлі самыя цяжкія гады майго жыцця. Вы ведаеце, што такое армія. Таму беражыце сябе, будзьце спакойныя, не перажывайце. Не напружвайцеся. Нас і так напружылі з гэтым каранапсіхозам. Але самае страшнае для нас, каб пад гэты шумок нас не прыбралі. Вось гэта для нас галоўнае", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі