Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Крс 2016

Лукашэнка: Няма больш высокай каштоўнасці, чым мір і бяспека

Лукашэнка: Няма больш высокай каштоўнасці, чым мір і бяспека

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няма больш высокай каштоўнасці, чым мір і бяспека, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма больш высокай каштоўнасці (гэта Украіна паказала і іншыя дзяржавы, цяпер асабліва - Сірыя), чым мір і бяспека", - сказаў Прэзідэнт.

"Калі на галаву сыплюцца бомбы, калі ў грамадстве разлад, калі адзін на аднаго пайшлі з кулямётамі і гранатамі, калі чалавек не можа жыць на сваёй зямлі, - аб чым можа ісці размова? Аб дэмаграфічных нажніцах? Хто будзе ў гэты час нараджаць?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Менавіта па гэтай прычыне, як лічыць кіраўнік дзяржавы, неабходна заўсёды падкрэсліваць, што мір, бяспека, абараназдольнасць - гэта вельмі важна. Прэзідэнт заклікаў гаварыць аб гэтым, не саромеючыся крытыкаў.

Лукашэнка: Няма больш высокай каштоўнасці, чым мір і бяспека"Усё астатняе мы знойдзем, купім. Гэта другараднае", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што ні ў якое параўнанне з "бяспекай і мірам на гэтым кавалку зямлі, дзе жывуць беларусы", гэта не ідзе.

"Ад таго, наколькі эфектыўна мы зможам адстаяць свой суверэнітэт, не дапусціць пранікнення да нас хаосу і насілля звонку, пазбегнуць памылак суседзяў, залежыць будучыня нашай Беларусі. Мы проста абавязаны зберагчы галоўны здабытак - мір, стабільнасць, міжнацыянальную, міжканфесійную згоду, адкрытасць да супрацоўніцтва", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі