Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Чэр 2020

Лукашэнка: не хачу, каб мы разбурылі мір і стабільнасць, якія ёсць у Беларусі

Лукашэнка: не хачу, каб мы разбурылі мір і стабільнасць, якія ёсць у Беларусі

23 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся за захаванне ў Беларусі міру і стабільнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 22 чэрвеня ў час сустрэчы з жыхарамі горада, прадстаўнікамі брэсцкай апазіцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што паважліва ставіцца да меркавання людзей, нават калі не падзяляе іх погляды. "Я добра вучыўся ў савецкія часы і цяперашнюю дэмакратыю вывучаў не па кніжках. Ёсць большасць, яна ў асноўным заўсёды вырашае. Але ёсць меншасць, да якой трэба прыслухоўвацца. Таму не лічу, што вамі (меркаваннем меншасці. - Заўвага БЕЛТА) трэба пагарджаць. Я лічу, што любы чалавек мае права выказваць сваю пазіцыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што катэгарычна не згодны, калі хто-небудзь - меншасць гэта або большасць - паводзіць сябе агрэсіўна. "Я чалавек мірны, не хачу, каб мы нейкім чынам разбуралі той мір і стабільнасць, якія сёння існуюць. Нехта ацэньвае гэту стабільнасць як ненармальную, маўляў, нам такая стабільнасць не патрэбна. Ну, як мог, як умеў, не адзін я, многія з нас стваралі гэту краіну, і яна такая ёсць. Можа, іншыя зробяць лепш, 9 жніўня ўсё вырашыцца", - адзначыў беларускі лідар, запэўніўшы, што ніякіх фальсіфікацый у час маючых адбыцца выбараў не будзе.

Аляксандр Лукашэнка таксама адказаў на крытыку асобных людзей наконт значнай уключанасці Прэзідэнта ў сельскую гаспадарку. Ён адзначыў, што шмат у чым менавіта дзякуючы ўвазе з боку кіраўніка дзяржавы да гэтага сектара экспарт прадукцыі аграпрамысловага комплексу нарастае і прыносіць мільярды долараў у краіну.

"Я хачу, каб было ціха і спакойна, - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да прадстаўнікоў брэсцкай апазіцыі. - І запомніце: Брэст не толькі ваш горад, але і мой". Многае ў горадзе было зроблена пры падтрымцы кіраўніцтва краіны, у тым ліку да тысячагоддзя Брэста. Напрыклад, пабудаваны Заходні абход. "На гэта каласальныя грошы мы выдзелілі. Я яшчэ прыязджаў, глядзеў, як там ішло будаўніцтва, каб паспелі да тысячагоддзя. Гэта значыць, я ўжо ўклаўся ў гэты горад. Цяпер вы крыху паварушыцеся", - сказаў Прэзідэнт, падкрэсліўшы, што жыхары горада многія мясцовыя праблемы могуць вырашаць на сваім узроўні. А на ўзроўні кіраўніка дзяржавы і па яго ініцыятыве рэалізуюцца больш глабальныя праекты, як, напрыклад, утварэнне Парка высокіх тэхналогій або будаўніцтва атамнай станцыі.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў курсе ўсяго, што адбываецца на палітычным полі краіны, і таго, што пішуць пра яго, як часам называюць. У сувязі з гэтым ён заклікаў не пераходзіць на абразы. "Не трэба нас зневажаць, - папярэдзіў ён. - Я пакуль яшчэ дзеючы Прэзідэнт. Ні ў адной краіне не дазволена зневажаць людзей. Я ж нікога з вас не зняважыў асабіста. А калі хочаце рознае жуллё абараніць, вы абараняйце, але толькі не са мной. Карупцыянерам у краіне рабіць няма чаго", - падкрэсліў ён. У прыватнасці, беларускі лідар згадаў аб расследаванні, якое праводзіцца наконт вывядзення з краіны значных грашовых сум, адмывання грошай. "Мецэнат, карціны прывёз дзяржаве. А на паверку што аказалася? Гэта іх карціны. А чаму мы іх (групу людзей. - Заўвага БЕЛТА) цяпер вымушаны былі прыхапіць? А таму, што яны пачалі канцы ў ваду хаваць, пачалі вывозіць грошы, карціны. Калі мы пайшлі ў банк, ведаеце, што знайшлі ў ячэйках? Грошы - гэта не галоўнае. Мы знайшлі флэшкі, дыскі і шмат інфармацыі. І гэтага баяцца іх гаспадары", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

"А вы пачынаеце некаму падыгрываць, - дадаў ён. - Навошта? У іх уласнасці за мяжой - куры не дзяўбуць. Яны туды паедуць, рана ці позна ўцякуць, а вы ж тут застаняцеся. Падумайце над тым, што я сказаў".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў усіх аб'яднацца на карысць інтарэсаў краіны і пабудовы паспяховай будучыні. "У вас ёсць дзеці. І ў мяне. Я хачу, каб яны жылі ў свабоднай, незалежнай краіне. Хопіць ужо на нас ездзіць, быць у лапцях і пад бізуном. Давайце як-небудзь мы станем разам і абаронім (краіну. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі