Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

30 Nov 2021

Лукашэнка не выключае размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі

Лукашэнка не выключае размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна нядаўняй заявы генеральнага сакратара НАТА Енса Солтэнберга аб магчымасці размяшчэння ядзернай зброі ва Усходняй Еўропе.

"Так. Тады я прапаную Пуціну вярнуць ядзерную зброю ў Беларусь", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Якую ядзерную зброю?" - удакладніў Дзмітрый Кісялёў.

"Мы дамовімся, якую. Тую ядзерную зброю, якая будзе найбольш эфектыўна пры такіх абставінах, - адказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я ж нездарма сказаў: мы на тэрыторыі Беларусі да гэтага гатовы. Я як руплівы гаспадар нічога не разбурыў (размова аб інфраструктуры, што засталася з часоў СССР, для ядзернай зброі. - Заўвага БЕЛТА), усе пабудовы стаяць на месцы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі