У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

31 Май 2016

Лукашэнка назваў умову эфектыўнай работы ЕАЭС са знешнімі партнёрамі

Лукашэнка назваў умову эфектыўнай работы ЕАЭС са знешнімі партнёрамі

31 мая, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У ЕАЭС неабходна сфарміраваць уласны высокаразвіты адзіны рынак, што з'яўляецца абавязковай умовай для эфектыўнага ўзаемадзеяння саюза са знешнімі партнёрамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, у парадку дня саміту ў Астане многія пытанні звязаны з вызначэннем месца ЕАЭС у сусветнай эканамічнай сістэме.

Лукашэнка назваў умову эфектыўнай работы ЕАЭС са знешнімі партнёраміАляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для ўпэўненага дыялогу са знешнімі партнёрамі ў ЕАЭС неабходна сфарміраваць уласны высокаразвіты адзіны рынак. "Нам трэба самім быць моцнымі, усяляк умацоўваць свой саюз. Тады нам лягчэй будзе весці дыялог і з Еўрапейскім саюзам, і з КНР, і з іншымі. Тады мы будзем моцнымі і будзем выступаць з адзіных пазіцый. Пакуль гэтага няма. А без гэтага Еўразійскі эканамічны саюз не зможа эфектыўна рэалізоўваць як унутраную, так і знешнюю палітыку", - упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка назваў умову эфектыўнай работы ЕАЭС са знешнімі партнёраміУ сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за два гады з моманту падпісання дагавора аб ЕАЭС былі прыняты сур'ёзныя канцэптуальныя рашэнні. Закладзены асновы лібералізацыі транспартных паслуг, фарміравання адзінага рынку электраэнергіі, экспартнай палітыкі.

"На жаль, не ўсё развіваецца так, як мы планавалі. Праблемы яшчэ застаюцца. Самыя вострыя з іх мы сёння абмеркавалі. Перш за ўсё неабходна перавесці тэарэтычныя напрацоўкі ў практычную плоскасць", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс