Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Чэр 2017

Лукашэнка назваў шэсць важнейшых задач АДКБ на сучасным этапе

Лукашэнка назваў шэсць важнейшых задач АДКБ на сучасным этапе

15 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў шэсць важнейшых задач, якія стаяць перад Арганізацыяй Дагавора аб калектыўнай бяспецы на сучасным этапе. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - удзельніц АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці важнейшых задач Прэзідэнт вызначыў каардынацыю знешнепалітычнай дзейнасці дзяржаў - членаў АДКБ; супрацоўніцтва Арганізацыі з вядучымі ўніверсальнымі і рэгіянальнымі міжнароднымі структурамі; комплекснае ўмацаванне ваеннага, ваенна-тэхнічнага, антыкрызіснага і міратворчага патэнцыялаў АДКБ.

Лукашэнка назваў шэсць важнейшых задач АДКБ на сучасным этапеГэта таксама процідзеянне міжнароднаму тэрарызму і барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў; забеспячэнне стабільнай міграцыйнай абстаноўкі; удасканаленне юрыдычнай асновы і механізмаў узаемадзеяння ў рамках Арганізацыі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пасяджэнне камітэта праходзіць у няпросты час. Міжнародная сітуацыя характарызуецца ростам нестабільнасці, перабудовай адносін паміж сусветнымі цэнтрамі сілы і ўзмацненнем узаемнай канкурэнцыі. Актыўна фарміруюцца ўмовы для пераносу процістаяння ў касмічную сферу, кіберпрастору.

Лукашэнка назваў шэсць важнейшых задач АДКБ на сучасным этапе"На граніцах нашых краін нарошчваецца ваенная інфраструктура НАТА, разгортваецца сістэма проціракетнай абароны, рэалізуюцца праекты па стварэнні высокадакладнай зброі. Канфлікты, эканамічныя і сацыяльныя ўзрушэнні прадаўжаюць заставацца крыніцамі міграцыйнага крызісу", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівую пагрозу ўяўляе тэрарыстычная актыўнасць у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, непакоіць процістаянне на паўднёвым усходзе Украіны, у Нагорным Карабаху. Нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыі, што намеціліся, не ўрэгулявана сітуацыя вакол Прыднястроўя.

Лукашэнка назваў шэсць важнейшых задач АДКБ на сучасным этапе"Відавочна, што ў гэтых умовах павышаецца значнасць нашай арганізацыі. У выніку шматфункцыянальнасці ў АДКБ ёсць патэнцыял для таго, каб адыгрываць важкую ролю ў будучай абноўленай архітэктуры бяспекі еўразійскага кантынента", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка назваў шэсць важнейшых задач АДКБ на сучасным этапеЁн лічыць неабходным своечасова прымаць стратэгічныя рашэнні, заснаваныя на адзінстве і саюзніцкай з'яднанасці, выбудоўваць узгодненыя калектыўныя адказы на глабальныя і рэгіянальныя выклікі.

Як паведамлялася, Беларусь старшынствуе ў АДКБ з 14 кастрычніка 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі