Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Ліп 2026

Лукашэнка назваў аснову культурнага кода беларусаў і ключ да разумення саміх сябе

Лукашэнка назваў аснову культурнага кода беларусаў і ключ да разумення саміх сябе

11 ліпеня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Абрады, песні і рамёствы - аснова культурнага кода беларусаў і ключ да разумення саміх сябе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Купалле - адно з самых народных свят. Абрады, песні, рамёствы - аснова нашага культурнага кода, ключ да разумення саміх сябе. Зберагаючы іх, мы ўсведамляем, што з'яўляемся не проста людзьмі, якія жывуць на адной тэрыторыі, а народам і нацыяй. Атрымліваем адказ на важныя пытанні: хто я і якога роду", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што аб гэтым шмат разважаў першы народны паэт Беларусі Іван Луцэвіч, які нарадзіўся ў чароўную ліпеньскую ноч і ўзяў сабе сімвалічны псеўданім - Янка Купала. "Купалле - гэта дыялог скрозь глыбіню стагоддзяў, размова з тымі, хто быў да нас. Хто захаваў і перадаў наступным пакаленням усё самае каштоўнае: любоў да сваёй зямлі, імкненне да міру, душэўную шчодрасць і працавітасць", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Купалле - гэта таксама і сямейнае свята. Многія з тых, хто прыязджаў на першыя фестывалі з бацькамі, на гэты раз прывезлі ўжо сваіх дзяцей. "Мне асабліва прыемна бачыць зусім юных гледачоў. Менавіта тут, у Александрыі, мы ўзнагароджваем пераможцаў сямейнага праекта "Уладар сяла". Гэта вялікая радасць - бачыць прыгожыя маладыя пары, якія захацелі жыць і працаваць у вёсцы, гадаваць дзяцей, з малых гадоў прывучаючы іх да працы на зямлі. І дзяржава будзе рабіць усё для таго, каб уключыць моладзь у сельскае жыццё. Без вёскі нашы славянскія дзяржавы існаваць не змогуць", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі