Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Стд 2022

Лукашэнка: назбіралася вельмі шмат жадаючых узарваць сітуацыі ў постсавецкіх рэспубліках

Лукашэнка: назбіралася вельмі шмат жадаючых узарваць сітуацыі ў постсавецкіх рэспубліках

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Назбіралася вельмі шмат жадаючых узарваць сітуацыі ў постсавецкіх рэспубліках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вакол блізкага нам народа і дзяржавы Казахстан вельмі шмат назбіралася жадаючых узарваць сітуацыю вакол цэнтральна-азіяцкіх постсавецкіх рэспублік. Зусім нядаўна да гэтага дадаўся Афганістан", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, як паказалі падзеі, на граніцах Казахстана сабралася нямала міжнародных тэрарыстаў.

"Для таго, каб пераадолець гэтыя негатыўныя тэндэнцыі ў нашых постсавецкіх рэспубліках, у гэтым выпадку ў Казахстане, немагчыма гэту праблему вырашыць толькі ў рамках Казахстана, няхай нават гіганцкай па тэрыторыі краіны. Як нам бачыцца, я абсалютна ў гэтым перакананы, самыя блізкія народы - Казахстана і Кыргызстана - павінны разам паспрабаваць вырашыць цяжкія праблемы, якія засталіся ў спадчыну і якія створаны ўжо намі ў постсавецкі перыяд", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Урокі з падзей, што адбыліся, на думку Аляксандра Лукашэнкі, павінен атрымаць і Узбекістан. "Паводле нашай інфармацыі, іх погляды ў тым ліку кінуты на Узбекістан", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі