Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Снж 2020

Лукашэнка наведаў Магілёўскую абласную клінічную бальніцу

Лукашэнка наведаў Магілёўскую абласную клінічную бальніцу

15 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Магілёў наведаў абласную клінічную бальніцу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай медыцынскай установы, у тым ліку па аказанні дапамогі хворым на каранавірусную інфекцыю. Як расказаў Аляксандру Лукашэнку галоўны ўрач бальніцы Анатоль Кулік, цяпер на тэрыторыі бальніцы ідзе маштабнае будаўніцтва - узводзіцца кардыяхірургічны корпус. Яго плануецца здаць у лістападзе 2021 года.

Паводле слоў галоўнага ўрача, у бальніцы працуюць каля 1,5 тыс. супрацоўнікаў. З 853 ложкаў 350 адведзены для хворых на каранавірус. На сённяшні дзень 108 ложкаў свабодныя. "Апошні тыдзень у нас спыненне і змяншэнне па захваральнасці", - заявіў Анатоль Кулік.

"На сённяшні дзень асаблівасць у тым, што паўднёвыя вобласці нармальна сябе адчуваюць. А Магілёўская вобласць - у сярэдзіне. Вышэй, чым паўднёвыя вобласці, таму што яна не перахварэла ў першую хвалю", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Па традыцыі Прэзідэнт наведаў некалькі аддзяленняў, дзе праходзяць лячэнне хворыя на каранавірус, пагутарыў з урачамі, якія працуюць у "чырвонай зоне", і пацыентамі. Затым кіраўнік дзяржавы сустрэўся з калектывам бальніцы. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў медыкаў, хто з іх перахварэў на каранавірус. "Тут наогул палавіна! У Мінску 20-25 працэнтаў было, не больш, - здзівіўся ён колькасці паднятых рук. - Цяпер хварэць і вам, і мне няма калі. Заканчваецца год - пачынаецца новы. І наогул Новы год - сямейнае свята. Таму я вам жадаю напярэдадні новага года і ў новым годзе наогул ніколі не хварэць. Хоць, як урачы, вы разумееце, што гэта амаль немагчыма ў нашым жыцці".

Кіраўнік дзяржавы таксама захапіўся месцам, дзе пабудавана Магілёўская абласная бальніца. Раней гэта тэрыторыя была акружана палямі, цяпер тут выраслі новыя карпусы. "Дзякуй богу, лес не высеклі. Трэба пабольш вакол высадзіць дрэў. Не трэба блізка дамамі падыходзіць да бальніцы, мы знойдзем месца, дзе пабудаваць жыллё для магіляўчан, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Добрая ў вас бальніца, адно з лепшых месцаў у рэспубліцы, дзе знаходзіцца абласная бальніца. Бальніца прыемная, чыстая, прынамсі там, дзе я прайшоў".

Наведванне Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы прадоўжыла серыю паездак кіраўніка дзяржавы па рэгіянальных установах аховы здароўя, якія займаюцца лячэннем кавідных пацыентаў. Раней Аляксандр Лукашэнка наведаў 4-ю і 6-ю гарадскія клінічныя бальніцы Мінска, Віцебскі абласны клінічны радзільны дом і Стаўбцоўскую цэнтральную раённую бальніцу.

центральную районную больницу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі