Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Ліп 2017

Лукашэнка: Нацыянальныя інтарэсы Беларусь павінна адстойваць усімі даступнымі спосабамі

Лукашэнка: Нацыянальныя інтарэсы Беларусь павінна адстойваць усімі даступнымі спосабамі

6 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Нацыянальныя інтарэсы Беларусь павінна адстойваць усімі даступнымі спосабамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падзеі апошніх гадоў паказваюць, што ваенныя метады па-ранейшаму застаюцца ў арсенале сродкаў вырашэння міжнародных праблем. Беларусь праводзіць міралюбівую шматвектарную знешнюю палітыку. У нашай краіны няма геапалітычных амбіцый. Аднак свае нацыянальныя інтарэсы мы павінны адстойваць усімі даступнымі спосабамі. Абапіраючыся як на ўласныя сілы, так і на ваеннае супрацоўніцтва з дзяржавамі - членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Без добра падрыхтаваных і аснашчаных Узброеных Сіл, падкрэсліў Прэзідэнт, не можа быць суверэннай Беларусі. Яны прызначаны забяспечваць тэрытарыяльную цэласнасць і стабільнасць дзяржавы. Адэкватна адказваць на ўзнікаючыя пагрозы, адкуль бы яны ні зыходзілі.

"Цяпер праводзіцца аптымізацыя сілавых структур. У войскі паступае сучасная ваенная тэхніка. Армія перастройваецца, прыстасоўваючыся да новых умоў вядзення проціборства і вайны. У войскі пастаўлены новыя самалёты Як-130, верталёты Мі-8, зенітныя ракетныя комплексы "Тор-М2". Прынята на ўзбраенне рэактыўная сістэма залпавага агню "Паланэз". Паспяхова прайшлі дзяржаўныя выпрабаванні на беларускіх палігонах і паступаюць у войскі айчынныя браніраваныя аўтамабілі, радыёлакацыйныя станцыі, розныя тыпы беспілотных авіяцыйных комплексаў, рухомыя пункты кіравання, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Менавіта вам трэба будзе асвойваць усё новае і перадавое. Вам давядзецца абучыць усіх, хто будзе мець дачыненне да гэтых новых відаў узбраення. Эфектыўна вырашаць задачы па павышэнні ўзроўню баявой гатоўнасці, забяспечваць найвышэйшую вывучку і зладжанасць органаў ваеннага кіравання і войскаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі