Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Сак 2022

Лукашэнка: нацыянальны дабрабыт беларускага народа трымаецца на жаночым імкненні да стварэння

Лукашэнка: нацыянальны дабрабыт беларускага народа трымаецца на жаночым імкненні да стварэння

8 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём жанчын. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

 "Мы заўсёды сустракаем доўгачаканую вясну, захапляючыся душэўнай прыгажосцю, прывабнасцю і мудрасцю нашых мілых жанчын. Дзякуючы вашым чулым сэрцам і пяшчотнаму клопату з пакалення ў пакаленне захоўваюцца вера ў святасць мацярынства і моц сямейнага ачага, які аберагаецца вамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўсе часы мір на роднай зямлі, нацыянальны дабрабыт і годнасць беларускага народа трымаліся на жаночым імкненні да стварэння, здольнасці жанчын любіць і натхняць мужчын на гераічныя подзвігі, выхоўваць дзяцей у павазе да Айчыны.

"Дзякуй, што, рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці, вы застаяцеся адданымі традыцыйным каштоўнасцям, сем'ям і галоўнаму прызначэнню - прадаўжаць жыццё на Зямлі і рабіць свет лепшым", - адзначыў у віншавальным пасланні Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў усім жанчынам моцнага здароўя, шчасця, радасці і заўсёды веснавога настрою.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём жанчын

Дарагія суайчынніцы!

Віншую вас з цудоўным святам - Днём жанчын.

Мы заўсёды сустракаем доўгачаканую вясну, захапляючыся душэўнай прыгажосцю, прывабнасцю і мудрасцю нашых мілых жанчын. Дзякуючы вашым чулым сэрцам і пяшчотнаму клопату з пакалення ў пакаленне захоўваюцца вера ў святасць мацярынства і моц сямейнага ачага, які аберагаецца вамі.

Ва ўсе часы мір на роднай зямлі, нацыянальны дабрабыт і годнасць беларускага народа трымаліся на жаночым імкненні да стварэння, вашай здольнасці любіць і натхняць нас, мужчын, на гераічныя подзвігі, выхоўваць дзяцей у павазе да Айчыны.

Дзякуй, што, рэалізуючы свае таленты і прафесійныя ўменні ў самых розных сферах грамадскай і дзяржаўнай дзейнасці, вы застаяцеся адданымі традыцыйным каштоўнасцям, сем'ям і галоўнаму прызначэнню - прадаўжаць жыццё на Зямлі і рабіць свет лепшым.

Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і заўсёды веснавога настрою.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі