VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Стд 2017

Лукашэнка: Наша агульная задача - зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай будучым пакаленням

Лукашэнка: Наша агульная задача - зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай будучым пакаленням

10 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Агульная задача цяперашніх пакаленняў беларусаў - зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля іх. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў чарадзе навагодніх і калядных свят, такіх любімых у краіне, ёсць традыцыя, якая стала знакавай для духоўнага жыцця Беларусі. "Кожны год у гэтыя студзеньскія дні мы сустракаемся з асаблівымі людзьмі - тымі, хто лечыць нашы душы, хто захоўвае нашу памяць, хто служыць міласэрнасці, дабру і прыгажосці. Творчы шлях ніколі не бывае простым, і сёння на гэту сцэну выйдуць людзі, якія дастойна прайшлі яго, заваяваўшы новыя вяршыні ў культуры, мастацтве, журналістыцы, спорце", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Наша агульная задача - зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай будучым пакаленням"Гісторыя дала нашым творчым людзям унікальны шанц - унесці свой уклад у станаўленне беларускай нацыі. Паколькі менавіта мы з вамі, цяперашнія пакаленні, ажыццявілі шматвяковую мару нашых продкаў - стварылі першую ў гісторыі незалежную беларускую дзяржаву. І сёння наша агульная задача - зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля нас", - заявіў беларускі лідар.

Лукашэнка: Наша агульная задача - зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай будучым пакаленнямПрэзідэнт падкрэсліў, што незалежнасць няпроста здабыць. Але яшчэ больш складана адстаяць і абараніць. "Сіла духу, з'яднанасць і адзінства - менавіта тыя асновы, той фундамент, без якіх сёння не выжыць. Яшчэ тысячу гадоў таму Амар Хаям сказаў: "Упавший духом гибнет раньше срока". І гэта вельмі слушна! Паколькі толькі моцны духам чалавек ведае, што рабіць і куды ісці. Без моцнага стрыжня любому наканавана паражэнне. А нашаму народу сілы духу не займаць! Беларусы перажылі кровапралітныя войны, змаглі выстаяць у цяжкія пасляваенныя часы, аднавілі краіну з руін, а ў нашы дні на скрыжаванні дарог, культур і гістарычных лёсаў адстойваюць суверэнітэт роднай краіны", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэміяй "За духоўнае адраджэнне" адзначаны калектыў установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка"Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што да гэтага часу знаходзяцца тыя, хто спрабуе паказаць беларусаў людзьмі без роду і племені. "З'яўленне такіх галасоў зусім не выпадковае. Незалежная Беларусь, якая жыве сваім розумам і працай, не па душы многім. Прызванне сапраўднага творцы процістаяць любой няпраўдзе, любому фальшу і крывадушнасці. Тым больш калі размова ідзе аб Айчыне, аб роднай зямлі. Менавіта тут і ёсць поле духоўнай бітвы за Беларусь, за нашы каштоўнасці, ідэалы і традыцыі. І выйграць гэту бітву, выйграць яе ў душах людзей - вось сапраўднае, вялікае прызванне ўсіх тых, каго мы ўшаноўваем сёння, і тых, хто сабраўся ў гэтай зале", - выказаў упэўненасць Прэзідэнт.

Прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" ўдастоены настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Канстанцін Цюхлоў)Прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" ўдастоены настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Канстанцін Цюхлоў), загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў, калектывы Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

У ліку лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта - мастак, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Канстанцін ВашчанкаЛаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва сталі аўтарскія калектывы рэдакцыі газеты "Голас Радзімы", Беларускага тэлеграфнага агенцтва, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, калектывы музея-сядзібы М.К.Агінскага, дзіцячай музычнай школы мастацтваў нумар 10 імя Я.А.Глебава Мінска, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, Палаца культуры Маладзечна, установы культуры "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Відовішчна-культурны комплекс "Гомельскі дзяржаўны цырк". Узнагароды ўдастоены таксама мастак, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Канстанцін Вашчанка і кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларускі сувенір" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Раіса Раманеня.

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" прысуджана спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіры ГерманСпецыяльная прэмія Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" прысуджана рэдактару аддзела гульнявых відаў спорту рэдакцыі газеты "Спортивная панорама" Руслану Васільеву, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіры Герман і трэнеру-выкладчыку па баскетболе Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Аляксандру Шымкавяку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход