Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Май 2015

Лукашэнка напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі

Лукашэнка напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў высокія дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уручэнне дзяржаўных узнагарод прымеркавана да знамянальнай даты - 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта надае цырымоніі асаблівую ўрачыстасць і глыбокі сэнс, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Выключныя дасягненні нашых грамадзян, поспехі дзяржавы і само існаванне суверэннай Беларусі былі б немагчымы без гэтай вялікай і лёсавызначальнай падзеі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Дзяржаўных узнагарод былі ўдастоены прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый з усёй рэспублікі. Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Айчыны III ступені першага намесніка старшыні савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Віктара Кастко.

Лукашэнка напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям БеларусіОрдэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Брэсцкай раённай арганізацыі БГАВ Пётр Брузгін, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка нумар 17 Першамайскага раёна Віцебска БГАВ Таццяна Забела, старшыня камітэта ветэранаў Узброеных Сіл і праваахоўных органаў - намеснік старшыні Рэспубліканскага савета БГАВ Яўген Мікульчык, старшыня савета Крычаўскай раённай арганізацыі ветэранаў БГАВ Зінаіда Скачкова, старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі ветэранаў БГАВ Барыс Скобелеў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Васіль Хурсан.

Медалём "За працоўныя заслугі" адзначана старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі ветэранаў БГАВ Зоя Маханёк.

"Многія з вас самі прайшлі вогненнымі вёрстамі вайны або аддалі многія гады актыўнай працоўнай дзейнасці мірнаму будаўніцтву роднай Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы і сёння ў страі. Немагчыма пераацаніць ваш уклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, перш за ўсё нашай моладзі. Бо на працягу многіх гадоў вы дзеліцеся сваім бясцэнным жыццёвым вопытам з моладдзю. На вашым прыкладзе выхавана не адно пакаленне беларусаў".

Лукашэнка напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям БеларусіПадзяка Прэзідэнта за актыўны ўдзел у дзейнасці ветэранскіх арганізацый і ідэйна-патрыятычнае выхаванне моладзі аб'яўлена першаму намесніку старшыні Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў Мінска БГАВ Аляксею Дэцыку, старшыні пярвічнай арганізацыі ветэранаў Віцебскага аблвыканкама БГАВ Яўгену Емяльянаву, першаму намесніку старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі БГАВ Аляксандру Караленку, старшыні камітэта ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Брэсцкай абласной арганізацыі БГАВ Аляксею Кату, старшыні Мінскай раённай арганізацыі БГАВ Анатолю Майсееву, старшыні савета Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў Магілёва БГАВ Пятру Мудрагелаву, старшыні Рэспубліканскага савета БГАВ Анатолю Новікаву, члену Савета Светлагорскай раённай арганізацыі БГАВ Уладзіміру Папку, члену прэзідыума Рэспубліканскага савета БГАВ Міхаілу Шыманскаму.

Дзяржаўных узнагарод удастоена вялікая група ваеннаслужачых. Сярод узнагароджаных ордэнам "За службу Радзіме" III ступені - начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл генерал-маёр Валерый Гнілазуб, начальнік зенітных ракетных войскаў і ўпраўлення зенітных ракетных войскаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Дзіканёў.

Дзень Перамогі - асаблівае свята для ваенных. Тыя, хто выбірае кар'еру ў радах Узброеных Сіл, - прадаўжае традыцыі салдат-пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны, адзначыў Аляксандр Лукашэнка і выказаў удзячнасць за высокі прафесіяналізм. "За тое, што змаглі зберагчы і прымножыць лепшыя традыцыі, завешчаныя нам пакаленнем пераможцаў. І, вядома, за тое, што нашы грамадзяне адчуваюць сябе ў бяспецы пад мірным небам сваёй краіны", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі ўручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі"Вялікая Перамога стала для беларускага народа сімвалам усяго, чым мы па праву ганарымся. Бо яна кавалася не толькі ратнымі подзвігамі на палях бітваў, але і самаадданай працай працаўнікоў тылу. Узаемадапамогай, мужнасцю і глыбокай чалавечнасцю жыхароў акупіраваных тэрыторый", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусы змаглі выстаяць і перамагчы толькі таму, што верылі ў Перамогу і жылі марай аб мірнай і шчаслівай будучыні сваёй Радзімы, падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка заклікаў наследнікаў і нашчадкаў пераможцаў ажыццявіць іх мару - умацаваць Беларусь, зрабіць яе больш моцнай, утульнай і прыгожай. "Для людзей, якія вераць у перамогу і гатовы перамагаць, нягледзячы на цяжкасці, невыканальных задач няма", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх узнагароджаных з надыходзячым святам, пажадаўшы ім шчасця і дабрабыту.

Высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі сёння таксама адзначаны прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Прэзідэнт уручыў ордэн Пашаны першаму намесніку міністра замежных спраў Аляксандру Міхневічу, дырэктару Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміру Агабекаву, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Гігант" Бабруйскага раёна Генадзю Хурсану. Ордэна Францыска Скарыны ўдастоена вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Вольга Дзянісава.

Акрамя таго, работнікам розных сфер прысвоены ганаровыя званні "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны работнік сферы абслугоўвання Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны супрацоўнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі