Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Кст 2022

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Таджыкістан

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Таджыкістан
Фота з архiва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Таджыкістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Душанбэ Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння перагаворы з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый.

"Бакі абмяркуюць пашырэнне супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы, рэалізацыю бягучых і перспектыўных праектаў. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета міжнародных дакументаў", - паведаміла напярэдадні прэс-служба беларускага лідара.

У другі дзень візіту, 12 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе ў сталіцы Таджыкістана шэраг сустрэч.

Адначасова з афіцыйным візітам Прэзідэнта ў Душанбэ пройдзе Таджыкска-беларускі бізнес-форум, арганізавана экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus.

"Самае галоўнае і прыярытэтнае - гэта эканамічны складнік візіту. Таму мы даўно планавалі гэты візіт і правядзенне ў рамках візіту і бізнес-форуму выстаўкі Made in Belarus", - расказаў журналістам пасол Беларусі ў Таджыкістане Віктар Дзенісенка.

У Душанбэ ўчора прыбыла вялікая дэлегацыя дзелавых колаў Беларусі. Яны прадстаўляюць інтарэсы больш як 70 кампаній і прадпрыемстваў. Бакі ўзгаднілі да падпісання звыш 60 дакументаў, у тым ліку камерцыйных кантрактаў больш як на $46 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі