Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Nov 2019

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Аўстрыю

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Аўстрыю

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Аўстрыю. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што 12 лістапада ў Вене ў вузкім і пашыраным складах пройдуць перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам.

Лідары краін абмяркуюць прадаўжэнне гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, якое ўжо знаходзіцца на даволі высокім узроўні. У цэнтры ўвагі будуць і палітычныя пытанні: сітуацыя ў рэгіёне і свеце, узаемадзеянне Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства", тэматыка аховы навакольнага асяроддзя.

Прэзідэнт Беларусі ў Вене правядзе таксама перагаворы са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ў фармаце рабочай вячэры правядзе сустрэчу са старшынёй Аўстрыйскай народнай партыі, дэпутатам Нацыянальнага савета Аўстрыі Себасцьянам Курцам.

Адначасова з візітам кіраўніка дзяржавы ў Вене будзе праходзіць аўстрыйска-беларускі бізнес-форум, у якім прымуць удзел дзелавыя колы дзвюх краін, уключаючы прадстаўнікоў буйнога бізнесу.

Плануецца, што ў час афіцыйнага візіту ў Аўстрыю будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў і бізнес-пагадненняў аб развіцці супрацоўніцтва па розных напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі