Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Стд 2015

Лукашэнка накіраваў зварот кіраўнікам дзяржаў ЕАЭС

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот кіраўнікам дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з тым, што Беларусь 1 студзеня 2015 года ўступіла ў старшынства ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

У звароце адзначаецца, што Беларусь разглядае ЕАЭС у якасці важнейшага інтэграцыйнага аб'яднання, якое садзейнічае забеспячэнню эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне. Старшынства Беларусі будзе накіравана на далейшае ўмацаванне добрасуседства, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічанне пашырэнню чатырох асноватворных эканамічных свабод саюза: свабоды руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы.

Беларусі бок на ўсіх этапах падрыхтоўкі дагавора аб ЕАЭС паслядоўна заяўляў аб неабходнасці максімальнай лібералізацыі ўмоў эканамічнай дзейнасці ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання. "Па-ранейшаму лічым, што фундаментам Еўразійскага эканамічнага саюза павінна стаць поўная адмена выключэнняў і абмежаванняў у руху тавараў", - гаворыцца ў звароце.

У ім таксама змешчаны шэраг прапаноў. Яны датычацца прыняцця мер па хутчэйшым пераходзе да ўзгодненай, а ў перспектыве - і да адзінай прамысловай і аграпрамысловай палітыкі, паскарэння распрацоўкі і прыняцця асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках саюза, забеспячэння безумоўнага пачатку функцыянавання з 1 студзеня 2016 года адзіных рынкаў лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Акрамя таго, прапануецца пачаць практычную рэалізацыю палажэнняў дагавора, што прадугледжваюць сумесныя дзеянні па развіцці экспарту.

Беларускі бок таксама надае важнае значэнне выпрацоўцы канцэпцый фарміравання агульных рынкаў электраэнергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў. Заяўлена, што ў перыяд старшынства Беларусі будуць зроблены канкрэтныя крокі па развіцці інтэграцыйных працэсаў у сферы паслуг.

Актуальнай з'яўляецца мытна-тарыфная і нетарыфная абарона адзінай мытнай прасторы. У сувязі з гэтым Беларусь чакае ад партнёраў адкрытасці ў пытаннях дыялогу з СГА.

Акрамя таго, прапануецца выпрацаваць дзейсныя механізмы функцыянавання ЕАЭС ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў-членаў аднабаковых мер абароны рынку адносна трэціх дзяржаў. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць пытанням каардынацыі ўзаемадзеяння ў сферы санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, абароны правоў спажыўцоў.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею на падтрымку з боку дзяржаў - членаў ЕАЭС у практычным ажыццяўленні беларускіх ініцыятыў. "Упэўнены, што наша цеснае ўзаемадзеянне стане залогам максімальна эфектыўнай рэалізацыі намечаных планаў і паспяховага станаўлення Еўразійскага эканамічнага саюза ў якасці самастойнага цэнтра ўстойлівага эканамічнага развіцця", - сказана ў звароце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі