Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Врс 2020

Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў

Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята штогод прыносіць у жыццё кожнага чалавека самыя добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі. "Гэта настальгічны смутак па дзіцячых і юнацкіх гадах, якія ўжо ніколі не паўтарацца. Хваляванне першакласнікаў, якія робяць першыя крокі па дарозе ведаў, першакурснікаў, якія ўсвядомлена выбралі свой прафесійны шлях. Перажыванні бацькоў, якія разам з дзіцем нібыта самі ідуць у першы клас і разам з ім пражываюць розныя перыяды яго вучобы. Натхненне маладых настаўнікаў і выкладчыкаў перад першым у сваёй педагагічнай дзейнасці ўрокам або лекцыяй. І, вядома, радасць ад будучай сустрэчы ўсіх, хто за час канікулаў засумаваў па вучэбных буднях", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб для ўсіх навучэнцаў і настаўнікаў новы навучальны год быў цікавым, напоўненым яркімі падзеямі. Настаўнікам Прэзідэнт пажадаў невычэрпнай энергіі і плённай працы, бацькам - уключанасці ў адукацыйны працэс і мноства падстаў для гонару за сваіх дзяцей, а вучням і студэнтам - натхнення і імкнення да ведаў, якія стануць галоўнай умовай поспеху і дабрабыту ў іх будучым жыцці.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ведаў

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём ведаў!

Гэта свята штогод прыносіць у жыццё кожнага чалавека самыя добрыя ўспаміны і моцныя эмоцыі.

Гэта настальгічны смутак па дзіцячых і юнацкіх гадах, якія ўжо ніколі не паўтарацца. Хваляванне першакласнікаў, якія робяць першыя крокі па дарозе ведаў, першакурснікаў, якія ўсвядомлена выбралі свой прафесійны шлях. Перажыванні бацькоў, якія разам з дзіцем нібыта самі ідуць у першы клас і разам з ім пражываюць розныя перыяды яго вучобы. Натхненне маладых настаўнікаў і выкладчыкаў перад першым у сваёй педагагічнай дзейнасці ўрокам або лекцыяй. І, вядома, радасць ад будучай сустрэчы ўсіх, хто за час канікулаў засумаваў па вучэбных буднях.

Няхай для ўсіх навучэнцаў і настаўнікаў новы навучальны год будзе цікавым, напоўненым яркімі падзеямі.

Настаўнікам жадаю невычэрпнай энергіі і плённай працы. Бацькам - уключанасці ў адукацыйны працэс і мноства падстаў для гонару за сваіх дзяцей. Вучням і студэнтам - натхнення і імкнення да ведаў, якія стануць галоўнай умовай поспеху і дабрабыту ў іх будучым жыцці.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі