У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Май 2015

Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам з нагоды 70-й гадавіны Перамогі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні святкавання 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам, выдатным дзяржаўным дзеячам і кіраўнікам інтэграцыйных аб'яднанняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Значэнне гэтай даты для нас сапраўды вялікае, - гаворыцца ў віншавальным пасланні Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну. - Мы ніколі не забудзем тых, хто плячо ў плячо набліжаў Дзень Перамогі, тых, хто аддаў сваё жыццё за мір на зямлі. Рускія і беларусы свята захоўваюць памяць аб вялікім подзвігу нашых бацькаў і дзядоў".

Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Сержу Саргсяну, Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі, Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Алмазбеку Атамбаеву, Прэзідэнту Малдовы Мікалаю Цімофці, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Ісламу Карымаву і Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку.

Акрамя таго, кіраўнік беларускай дзяржавы павіншаваў старшыню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, старшыню ўрада Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціну Мацвіенка, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыню Дзяржаўнай думы Расіі Сяргея Нарышкіна, а таксама Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні з 70-й гадавінай Перамогі кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Сяргею Іванову, мэру Масквы Сяргею Сабяніну, міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Рыгору Рапоту, старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчаму сакратару Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргею Лебедзеву, генеральнаму сакратару Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаю Бардзюжу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі