У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Ліп 2017

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства ў гонар 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства ў гонар 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Зорка Янкі Купалы ўзышла ў пераломную эпоху, калі Беларусь рабіла першыя крокі да ўласнай дзяржаўнасці. Сілай свайго таленту паэт вызначыў шляхі развіцця роднай мовы і культуры, акрэсліў духоўныя арыенціры многім пакаленням, - гаворыцца ў прывітанні. - Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай краіны, ганарымся і папулярызуем купалаўскую спадчыну, беражліва захоўваем яе для нашчадкаў".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ўрачыстасці з нагоды дня нараджэння паэта паспрыяюць умацаванню адзінства грамадства і ўслаўленню творчых талентаў беларускага народа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс