Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліп 2019

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў "Вялікім камені"

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", месцам правядзення якога выбраны індустрыяльны парк "Вялікі камень" - апорная пляцоўка ініцыятывы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь была сярод першых еўрапейскіх дзяржаў, якія адгукнуліся на заклік Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ўдзельнічаць у гэтым глабальным праекце. "У 2014 годзе мы падпісалі адпаведнае пагадненне, а праз год сумесна з кітайскім лідарам далі старт будаўніцтву парка. Сёння ён па праву прызнаны эталонам спалучэння эканамічных інтарэсаў Еўропы і Азіі, жамчужынай "Пояса і шляху", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Назва форуму - "Адкрыты парк "Вялікі камень" - прыклад глабальных магчымасцей" - адлюстроўвае галоўную ідэю праекта аб тым, што ініцыятыва зарадзілася ў Кітаі, але яе магчымасці і вынікі належаць усяму свету".

Прэзідэнт адзначыў, што ў парку "Вялікі камень" ствараецца гарманічны горад новай эпохі з экалагічна чыстай індустрыяй, які стане ўзорам сумеснага развіцця краін - удзельніц ініцыятывы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб форум прайшоў у атмасферы партнёрства і дзелавога супрацоўніцтва, натхніў яго ўдзельнікаў на новыя здзяйсненні і перспектыўныя сумесныя праекты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі