Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Май 2018

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі "СМІ ў Беларусі"

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэты форум ужо больш як два дзесяцігоддзі з'яўляецца месцам актыўнага абмеркавання сродкамі масавай інфармацыі пытанняў развіцця медыясферы і ўмацавання партнёрскіх сувязей. Тут рэгулярна дэманструюцца апошнія дасягненні ў рабоце друкаваных выданняў, радыё, тэлебачання і інтэрнэт-рэсурсаў", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асабліва прыемна адзначыць устойлівую цікавасць да выстаўкі прадстаўнікоў шырокага кола замежных краін.

"СМІ павінны фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб'ектыўную падачу матэрыялу, адкрыты і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй. Упэўнены, што такая прадстаўнічая міжнародная пляцоўка паслужыць кансалідацыі грамадства, зацвярджэнню ідэй міру і добрасуседства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі