У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Стд 2018

Лукашэнка накіраваў прывітанне беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

Лукашэнка накіраваў прывітанне беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне членам беларускай дэлегацыі на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў горадзе Пхёнчхан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У нялёгкай барацьбе вы заваявалі ганаровае права прадстаўляць Беларусь на галоўным старце чатырохгоддзя - XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года ў горадзе Пхёнчхан. Уся краіна з заміраннем сэрца будзе сачыць за вашымі выступленнямі, радавацца поспехам і суперажываць", - гаворыцца ў прывітанні.

"Перакананы, што ў Паўднёвай Карэі вы зробіце ўсё магчымае для перамогі. Ва ўмовах абвостранай канкурэнцыі гэта няпростая задача. Тым больш каштоўнымі будуць вашы алімпійскія дасягненні, якія стануць лепшым укладам у выхаванне моцнай, здаровай нацыі, умацаванне аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне і прыкладам для падрастаючага пакалення", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам беларускай дэлегацыі ўдачы, моцнага здароўя і перамог на славу Радзімы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс